Больш за чатыры гады жыхарка Віцебску абскарджвала рашэньне суду, які пакараў яе за вышыўку з тэкстам малітвы «Ойча наш».
Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», 25 сакавіка 2008 году Антаніна Піванос вырашыла зрабіць падарунак апазыцыянэру Барысу Хамайду — прынесла яму вышыванку са словамі малітвы «Ойча наш». Вышытыя чырвонымі ніткамі на белай тканіне, гэтыя словы былі расцэненыя міліцыянтамі як плякат апазыцыйнага зьместу. І Антаніну Піванос пакаралі штрафам у памеры дзьвюх базавых велічынь нібыта за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце.
Інцыдэнт здарыўся ў Дзень Волі каля так званага Сіняга дому ў Віцебску, дзе спадар Хамайда распаўсюджваў незалежную прэсу. У той самы дзень адбыўся працэс у Чыгуначным райсудзе, дзе спадарыня Антаніна спрабавала пераканаць судзьдзю, што на ўручэньне падарунку, хай сабе і ў грамадзкім месцы, не патрэбная санкцыя ўладаў. Тым ня менш суд скончыўся штрафам для актывісткі і канфіскацыяй «крамольнай» вышыванкі. Абскардзіць гэтае рашэньне не ўдалося ні ў Віцебскім абласным, ні ў Вярхоўным судзе.
Пасьля звароту Антаніны Піванос у Камітэт правоў чалавека ААН прайшло больш за 4 гады, але рашэньне актывістка атрымала станоўчае. Згодна зь ім, у дачыненьні да спадарыні Піванос быў парушаны артыкул 19 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Паводле часткі 2 гэтага артыкула грамадзяне дзяржаў-удзельніц Пакту, сярод якіх і Беларусь, маюць права на вольнае выказваньне сваіх думак. Менавіта гэтае права жыхаркі Віцебску было незаконным чынам парушана.