Канфэдэрацыя працы Расеі гатовая арганізаваць міжнародную кампанію падтрымкі працаўнікоў і незалежных прафсаюзаў у Беларусі.
З такой заявай выступіў лідэр арганізацыі Барыс Краўчанка.
Нагодай паслужыў дэкрэт Лукашэнкі № 9, які забараняе звальненьне працаўнікоў дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў да канца іх рэканструкцыі.
Раней з крытыкай гэтага дэкрэту выступіў Міхаіл Шмакаў, старшыня Фэдэрацыі незалежных прафсаюзаў Расеі і адначасова прэзыдэнт Усеэўрапейскай рэгіянальнай рады Міжнароднай канфэдэрацыі прафсаюзаў. Шмакаў выступіў з адкрытым лістом Лукашэнку:
«Сутнасьць дэкрэту заключаецца ў тым, што людзей прымушаюць працаваць шляхам гвалту і палачнай дысцыпліны. Чалавецтва даўно мінула стадыю рабаўладальніцтва і прыгону. Гісторыя паказала, што такая праца зусім не эфэктыўная. Мушу з жалем адзначыць, што ўмовы дэкрэту шмат у чым нагадваюць дзеяньні ўладаў М’янмы, якія падпалі пад рэзкую крытыку Міжнароднай арганізацыі працы і ўсёй усясьветнай супольнасьці, што прывяло да ўвядзеньня санкцыяў».
Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук у інтэрвію «Свабодзе» падтрымку правоў беларускіх працоўных у Расеі назваў невыпадковай:
«Больш вострая рэакцыя на гэты дэкрэт з боку прафсаюзаў постсавецкай прасторы лягічная, бо ў нас агульныя праблемы і агульная бяда. Такія дрэнныя ініцыятывы хутчэй за ўсё распаўсюджваюцца ў гэтым рэгіёне, прынамсі ў той жа Расеі».
З крытыкай дэкрэту Лукашэнкі, такім чынам, выказаліся і традыцыйныя прафсаюзы Расеі, і незалежныя, а таксама рэгіянальныя прафсаюзы гэтай краіны. Аляксандар Ярашук асабіста вёў размовы зь іх прадстаўнікамі 11–12 сьнежня на канфэрэнцыі па праблемах годнай працы і сацыяльнага дыялёгу ў Маскве:
«Многія зь іх, дарэчы, ляяльна ставяцца да беларускіх парадкаў, але іх настолькі ўразіў гэты дэкрэт, што яны іначай як дзікунствам гэта не называлі. Гэты сумнеўны захад з боку уладаў Беларусі дазволіў многім працерці вочы і паглядзець цьвярозым позіркам на тое, што адбываецца ў Беларусі».
Паводле спадара Ярашука, падтрымку выказалі і прадстаўнікі прафцэнтраў іншых краін СНД, а таксама краін Эўразьвязу, у тым ліку лідэры Міжнароднай і Эўрапейскай канфэдэрацыяў прафсаюзаў.
«Была самая сур’ёзная занепакоенасьць эўрапейскага прафсаюзнага руху, бо яны цудоўна ведаюць сытуацыю, у якой знаходзяцца і працоўныя Беларусі, і беларускія прафсаюзы, а таксама тыя пагрозы, якія ўзьнікаюць з прыняцьцем гэтага дэкрэту ня толькі для Беларусі, але і для іншых краін СНД, дзе яго могуць узяць за прыклад», — зазначыў спадар Ярашук.
Апошнім часам міжнародны прафсаюзы рух актыўна выпрацоўвае стратэгію, каб паўплываць на ўлады Беларусі і прымусіць іх прытрымлівацца базавых правоў прафсаюзаў, прызнаў Аляксандар Ярашук:
«Усе разумеюць, што калі дзесьці зьяўляецца слабое зьвяно ў ланцугу, то будзе спакуса яго парваць, і гэта, як зараза, можа перакінуцца і на іншыя краіны».
Паводле Аляксандра Ярашука, першы кірунак, па якім будзе разгортвацца ціск на беларускія ўлады, — празь Міжнародную арганізацыю працы:
«Міжнародныя і нацыянальныя прафцэнтры будуць дыктаваць МАП неабходнасьць больш жорстка ставіцца да беларускіх уладаў з патрабаваньнем неадкладна зьмяніць сваю палітыку ў дачыненьні і да працоўных, і да прафсаюзаў. Перад беларускімі ўладамі рэальна замаячыла пэрспэктыва апынуцца перад непрыемнымі наступствамі, якія выцякаюць з параграфа 33 Статуту МАП. Мы ўжо казалі пра М’янму, якая ў свой час увяла прымусовую працу — і МАП заклікала краіны сьвету ўвесьці супраць яе эканамічныя санкцыі. Другі напрамак — прафсаюзны рух можа прымаць самастойныя рашэньні, якія датычаць супрацоўніцтва іх краін зь Беларусьсю, і яны могуць быць ня меней непрыемныя. Трэба мець на ўвазе, што беларуская ўлада далёка зайшла ў сваім безадказным выкліку міжнароднай супольнасьці і міжнароднаму прафсаюзнаму руху. Мы вельмі не хацелі б, каб наступствам гэтага сталіся сур’ёзныя эканамічныя санкцыі на адрас Беларусі з боку разьвітых краін».