Так заявіў Аляксандар Лукашэнка супрацоўнікам ААТ «Віцебскдрэў». «Працаваць вы мусіце дзень і ноч. Я нікому не дарую!» — дадаў ён.
Наведваючы сёньня прадпрыемства, прэзыдэнт, у прыватнасьці, сказаў наступнае:
«Вы мусіце працаваць, як у ваенны час. Я вам даў выразны сыгнал, больш за тое, узяў на сябе вялікую адказнасьць, падпісаўшы адпаведны дэкрэт, за што мяне „малоцяць“, пачынаючы ад Амэрыкі і сканчаючы Расеяй. Таму я нікому не дарую. Працаваць вы мусіце дзень і ноч», — прыводзіць словы кіраўніка краіны БелТА.
Аляксандар Лукашэнка 7 сьнежня падпісаў дэкрэт «Аб дадатковых мерах па разьвіцьці дрэваапрацоўчай прамысловасьці».
Датэрміновае скасаваньне кантрактаў у пэрыяд рэалізацыі інвэстыцыйных праектаў з ініцыятывы работнікаў дапускаецца толькі са згоды наймальніка.
У выпадку парушэньня работнікамі сваіх працоўных абавязкаў і звальненьня «за вінаватыя дзеяньні» сума атрыманай імі за пэрыяд працы штомесячнай грашовай выплаты падлягае вяртаньню.
Дэкрэтам прадугледжана адміністрацыйная адказнасьць за парушэньне падрадчыкам (субпадрадчыкам, праектнай арганізацыяй) тэрмінаў выкананьня работ па рэалізацыі інвэстыцыйных праектаў у выглядзе накладаньня штрафу на службовую асобу ў памеры ад дзесяці да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад пяцiдзесяцi да пяцісот базавых велічынь.
***
Навошта дзеля мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай галіны Лукашэнка ўжывае такія захады? Разважаючы над гэтым пытаньнем у перадачы "Экспэртыза Свабоды", юрыст Сяргей Балыкін выказаў меркаваньне, што дрэваапрацоўка можа стаць стратэгічнай галіной:
«Магчыма, Лукашэнка разьлічвае зрабіць дрэваапрацоўку стратэгічнай галіной, як у Фінляндыі. Яму даводзяць, што гэтая галіна страчвае рынкі, канкурэнты мадэрнізуюцца, нам таксама трэба гэта рабіць. Але Лукашэнка імкнецца ажыцьцявіць мадэрнізацыю самым неэфэктыўным чынам — адміністратыўнымі мэтадамі, „штурмам“, як ён казаў.
Я таксама лічу, што гэтая галіна можа стаць адным зь лякаматываў нашай эканомікі. Але ў іншых краінах мадэрнізацыю ладзіць прыватны інвэстар за свае грошы, ён арганізуе эфэктыўны мэнэджмэнт, шукае рынкі і інш.»
Старшыня ж незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзь Фядыніч бачыць прычыну такіх захадаў у імкненьні спыніць атток працоўнай сілы ў Расею:
«Пачаўся масавы ад’езд людзей на заробкі ў Расею. Паводле нашых разьлікаў, хутка іх будзе каля 1 млн чалавек. І вось з дапамогай такога дэкрэту ўлады імкнуцца спыніць гэты працэс».