Колькасьць кнігарняў у Беларусі скарачаецца. Калі 20 гадоў таму дзяржаўны манапаліст-кнігараспаўсюднік «Белкніга» меў у Менску 47 крамаў, то цяпер іх засталося толькі 17. А па колькасьці кнігарань на тысячу чалавек нашая краіна далёка не дацягвае да эўрапейскіх стандартаў: у Нямеччыне адна кнігарня — на 11 тысяч чалавек, у Швэцыі — на 18 тысяч, а ў Беларусі, як падлічыла Радыё Свабода, — аж на 47 тысяч чалавек. Праўда, у суседняй Расеі адна кнігарня мае абслугоўваць да 60 тысяч, а ў Кіргізстане — ажно 266 тысяч чалавек. Як ставіцца да таго, што кнігарняў усё менш, і адкуль беларусы бяруць кнігі?
Хто хаця б трохі ведае Менск, памятае, што на месцы былой кніжнай крамы на Першамайскай цяпер прадаюць кветкі. Букініста на Камсамольскай увогуле няма. А памяшканьне кнігарні «Дружба» насупраць парку Чалюскінцаў увогуле стаіць пустое. У савецкія часы людзі былі больш духоўныя? Чыталі больш? А цяперашнім беларусам больш патрэбныя крамы сэканд-хэнд, чым кнігарні? Знаўца гісторыі Менску і кнігалюб Вадзім Зелянкоў апісвае, як кніжны Менск мяняўся на ягоных вачах:
«Няма букіністычных кнігарняў. Вось мая ўлюбёная была на Камсамольскай, 5. Зараз гэты стары дом зьнесьлі і паставілі навабуд. Натуральна, ніякіх кніг там няма. Закрыліся маленькія кнігарні на Партызанскім праспэкце, як мінімум дзьве. У савецкі час у кожным мікрараёне павінна была быць кнігарня. Адна з маіх любімых была разьмешчаная ў чырвона-цагляных інтэрнатах завода Вавілава побач зь дзіцячай чыгункай. Яна была тым добрая, што туды хадзілі толькі тыя, хто жыве побач. Выбар кніг там быў звычайна вельмі добры. Зараз яе няма. Закрылася кнігарня на Алега Кашавога, „Мастацтва“ пераехала на праспэкт Пераможцаў, але спэцыялізацыя яе ня вельмі відавочная. Зачынілася крама „Кніга — поштай“ — гэта была магчымасьць атрымліваць кнігі, якія выходзілі не ў Беларусі. Закрылася цудоўная букіністычная кнігарня на Валгаградзкай вуліцы».
http://infogr.am/----------6838884/
2012 год афіцыйна абвешчаны Годам кнігі, таму пра кнігавыдавецтва і кнігагандаль часта гаворыцца ў дзяржаўнай прэсе. Яшчэ ўлетку першая намесьніца міністэрства інфармацыі Лілія Ананіч заявіла, што «мы не павінны мірыцца з тым, што ў сталіцы толькі 17 кнігарняў». Праўда, здабыць інфармацыю пра стан кніжнага гандлю ад самога Міністэрства інфармацыі не ўдалося. А вось прадстаўніца дзяржаўнага акцыянэрнага аб’яднаньня Белкніга паведаміла наступнае:
«Па Беларусі ў нас 75 крамаў. А разам 102 гандлёвых аб’ектаў. У Менску ў нас 17 крамаў. У савецкія часы ў Белкнізе па Менску і Менскай вобласьці было каля 60 крамаў, а зараз толькі 27».
Кніжныя месцы ў Менску:
Такая ж сытуацыя і ў Гародні. Пачынаючы з 1990-х гадоў там перасталі існаваць прынамсі шэсьць кнігарняў. Але зьявіліся новыя, так што агульная лічба застаецца прыблізна такая ж, як і раней. Праблема, што ў іх вельмі мала кніг недзяржаўных выдавецтваў. Што да райцэнтраў, там звычайна па адной кнігарні, як і ў савецкія часы.
У «Гроднакнізе», рэгіянальнай філіі «Белкнігі», сьцьвярджаюць, што гандаль у іх не заняпаў, што гарадзенцы па-ранейшаму купляюць літаратуру:
«Прыбыткі нібы як былі, так і застаюцца, не сказаць, што так усё дрэнна. Не зважаючы ні на крызіс, ні на што. Кнігі як куплялі, так і купляюць, не зважаючы на рост цэнаў. Ёсьць, якія каштуюць па трыста, па чатырыста тысяч — усё роўна купляюць».
Так, кнігарняў стала менш, пацьвярджаюць і статыстыка, і самі менчукі. Але ці сталі людзі менш любіць кнігу? Зелянкоў перакананы, што за савецкім часам кнігарні былі на кожным кроку, але каб купіць там нешта вартае, трэба было «пабегаць і пабегаць».
http://infogr.am/------10298845311/
Бацька Вадзіма Зелянкова яшчэ ў 70-я гады заснаваў клюб кнігалюбаў «Слава», які, дарэчы, і існуе і дагэтуль:
Вадзім Зелянкоў: «Лічылася, што СССР самая чытаючая краіна ў сьвеце. У пэўнай ступені так і было, але зь некаторымі нюанасамі. Было шмат магчымасьцяў купіць кнігу, але добрых кніг было няшмат, усё вельмі хутка раскупалася. Вось цытата з кнігі „Мінск кніжны“ (1974)і: „За гады савецкай улады творы заснавальнікаў марксізму-ленінізму выдаваліся 502 разы накладам 5 млн 69,5 тысяч. Зь іх на беларускай мове 464 разы накладам 5 млн 9 тысяч экзэмпляраў. Выдана 396 назваў кнігаў Леніна агульным накладам 4 млн 256 тысяч экзэмпляраў“. Такую літаратуру купіць было вельмі проста. А сучасныя кнігі і нават клясыку — і трэба было пабегаць і пабегаць».
Сымбалем зьнікненьня кніжным крамаў сталі вулічныя гандляры. У 90-х кнігі раскладалі проста на асфальце ці на лёгкіх століках. Хтосьці робіць так і сёньня.
Сяргей, берасьцейскі вулічны гандляр кнігамі, кажа, што найбольш спрыяльны час для гандлю быў на пачатку 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Паводле ягоных слоў, апошнія два гады попыт на кнігі ўпаў вельмі значна:
«Пракарміцца магу, але зараз вельмі цяжка. Адна справа была два гады таму, іншая справа — сёньня. Два гады таму я сябе лічыў цалкам забясьпечаным чалавекам. А зараз я ўжо… па хвалях, па хвалях…»
Больш цывілізаваны і блізкі спосаб кнігагандлю — кніжны кірмаш. Вольга Аляксееўна працуе на кірмашы «Сьвет кніг» на Янкі Купалы, 27. У менчукоў гэта адно з улюбёных кніжных месцаў. Збольшага там прадукцыя расейскіх выдавецтваў, але выбар надта добры. Кнігі нашмат таньнейшыя, чым у дзяржаўных кнігарнях. Да таго ж можна дамовіцца з прадаўцом, і ён прывязе тое, што трэба. Ізноў жа галоўная праблема — цана. Вольга Аляксееўна працуе з кнігамі ўжо 18 гадоў, як выйшла на пэнсію:
«Людзі і хацелі б купіць, але грошай ня маюць. Кніга ў сярэднім каштуе ад 70 да 150 тысяч».
«Кнігарня пісьменьніка» — належыць той жа сетцы Белкніга. Яе зычлівая дырэктарка Кацярына Міхайлаўна Зіновіч катэгарычна адмовілася здымацца на відэа і фатаграфавацца. У кнігагандлі яна з 1975 году. «У савецкі час добрую кніжку штурмам трэба было браць, — кажа яна. — Чэргі былі, паляваць трэба было. А цяпер — усё даступна. Кніг нашмат болей».
Яна з задавальненьнем распавядае, што найбольш купляюць у іх адукацыйную літаратуру — падручнікі, рабочыя сшыткі, сшыткі для лабараторных працаў. Яна кажа, што кнігарняў у цэнтры Менску хапае, а вось у новых мікрараёнах і, праўда, няма. Усе крамы Белкнігі атрымліваюць свае выданьні ў аднаго пастаўшчыка, таму і асартымент у іх аднолькавы.
«Цешыць, што пытаюцца літаратуру беларускіх аўтараў. Папулярная дзіцячая літаратура. Я б нават сказала, што яе не хапае. Хацелася б болей, і каб цэны былі даступныя. Бо бывае, што кніжка добрая, а цана зашкальвае. І беларуская гістарычная літаратура вельмі папулярная. А моладзь, што прыходзіць, то ім трэба маладыя пісьменьнікі. А ў нас гэты толькі выдавецтва „Галіяфы“ даюць, больш ніхто».
Асартымэнт у Белкнізе сапраўды нуднаваты. Да таго ж у яе вялікія праблемы з цэнзурай. Ня раз былі выпадкі, калі Белкніга адмаўляла незалежным выдавецтвам у продажы кніг. Гаворыць прадстаўнік выдавецкай ініцыятывы «Гарадзенская бібліятэка» Павал Мажэйка:
«У Горадні, калі казаць пра доступ да літаратуры, да выданьняў незалежных беларускіх выдавецтваў, то сытуацыя — адна з найгоршых па ўсёй краіне. Я выданьні зь лягатыпам „Гарадзенскай бібліятэкі“ сустракаў у адной, максымум у дзьвюх кнігарнях. А калі казаць пра „Arche“, то ў горадзе дакладна ў афіцыйным продажы іх не было. Калі казаць пра прычыны, то, напэўна, перш за ўсё гэта таму, што большасьць кнігарняў належаць „Белкнізе“. Рашэньні прымаюцца ў Менску. Як правіла, самі кнігарні, кіраўніцтва ня супраць выстаўляць літаратуру, якая б тычылася Горадні, Беларусі, якую прапануюць незалежныя выдавецтвы. Бо ёсьць попыт. Але ўсе спасылаюцца на тое, што трэба зьвяртацца ў Менск да кіраўніцтва „Белкнігі“, якое, найхутчэй, ня дасьць дазволу, і працэдура гэтая вельмі доўгая».
Аматар кніжак Яўген Бяласін мае калекцыю зь некалькіх тысяч выданьняў. Кажа, што берасьцейскі кніжны рынак перажыве не найлепшыя часы.
Яўген Бяласін мяркуе, што берасьцейскія кнігарні нельга лічыць беларускімі, большасьць кніг там — расейскамоўныя.
«Умовы рамачныя зьмяніліся, таму што вось гэтая жоўтая Хуанхэ… Гэтыя Данцовы, якіх я і ведаць не хачу, таму што гэта чытво — тое самае, што было ў Амэрыцы з кінэматографам. Калі былі закінуты ў масы гэтыя бясконцыя крывавыя стралялкі. Тое самае ў нас сыстэмна адбылося — гэтым чытвом напхалі кнігарні на расейскай мове…» — так кажа пра сытуацыю Яўген Бяласін.
Але ёсьць і іншыя прыклады.
Калі на месцы шмат якіх былых кнігарняў цяпер альбо абутковая крама, альбо проста пустое памяшканьне, дык тут зусім іншы выпадак. Прыватная кнігарня «ЛогвінаЎ» адчынілася 2 гады таму ў памяшканьні былога пункту прыёму шклатары. Цяпер гэта культавае месца кнігалюбаў з усёй Беларусі. Дырэктарка кнігарні дваццацідвухгадовая Кацярына Лёсік упэўненая: «Канкурэнтаў нам няма!»
Усе сустрэтыя намі ў кніжных месцах людзі пераканана казалі, што цяпер бяруць кнігі з Інтэрнэту. Там усё даступна, проста і не патрабуе высілкаў. Вадзім Зелянкоў таксама, як ён кажа, «здаўся» і купіў букрыдэр.
У Беларусі прынамсі дзве інтэрнэт-кнігарні гандлююць беларускімі кнігамі: knihi.by і prastora.by.
Рэдактар мультыбрэнду «Пяршак» пісьменьнік Антон Кашлікаў кажа, што ўжо даўно не купляў кніг у Менску — роўна з таго моманту, як займеў электронны рыдэр. На «Першаку», дарэчы, друкуюцца цікавыя электронныя кніжкі па-беларуску.
Антон Кашлікаў: «Да таго любіў палазіць па кніжных стоках — ёсьць (ці была?) невялікая кнігарня на чыгуначным вакзале, дзе можна было знайсьці Рамэна Гары за 5 тыс. Такога ж кшталту крамка ёсьць на Акадэміі Навук. Там знаходзіў расейскія выданьні Жадана за нейкія сьмешныя грошы ці яшчэ нешта цікавае. Калі было патрэбна нейкае канкрэтнае выданьне, замаўляў у інтэрнэт-крамах. Ці мог зайсьці ў „Сьвет кніг“ на Янкі Купалы, 27. Зараз прасьцей. Зацікавіўся нейкім выданьнем — спампаваў. Кнігі не павінны быць фэтышам, яна павінны быць заўжды з табой, як зубная шчотка».
Хто хаця б трохі ведае Менск, памятае, што на месцы былой кніжнай крамы на Першамайскай цяпер прадаюць кветкі. Букініста на Камсамольскай увогуле няма. А памяшканьне кнігарні «Дружба» насупраць парку Чалюскінцаў увогуле стаіць пустое. У савецкія часы людзі былі больш духоўныя? Чыталі больш? А цяперашнім беларусам больш патрэбныя крамы сэканд-хэнд, чым кнігарні? Знаўца гісторыі Менску і кнігалюб Вадзім Зелянкоў апісвае, як кніжны Менск мяняўся на ягоных вачах:
http://infogr.am/----------6838884/
2012 год афіцыйна абвешчаны Годам кнігі, таму пра кнігавыдавецтва і кнігагандаль часта гаворыцца ў дзяржаўнай прэсе. Яшчэ ўлетку першая намесьніца міністэрства інфармацыі Лілія Ананіч заявіла, што «мы не павінны мірыцца з тым, што ў сталіцы толькі 17 кнігарняў». Праўда, здабыць інфармацыю пра стан кніжнага гандлю ад самога Міністэрства інфармацыі не ўдалося. А вось прадстаўніца дзяржаўнага акцыянэрнага аб’яднаньня Белкніга паведаміла наступнае:
«Па Беларусі ў нас 75 крамаў. А разам 102 гандлёвых аб’ектаў. У Менску ў нас 17 крамаў. У савецкія часы ў Белкнізе па Менску і Менскай вобласьці было каля 60 крамаў, а зараз толькі 27».
Кніжныя месцы ў Менску:
Такая ж сытуацыя і ў Гародні. Пачынаючы з 1990-х гадоў там перасталі існаваць прынамсі шэсьць кнігарняў. Але зьявіліся новыя, так што агульная лічба застаецца прыблізна такая ж, як і раней. Праблема, што ў іх вельмі мала кніг недзяржаўных выдавецтваў. Што да райцэнтраў, там звычайна па адной кнігарні, як і ў савецкія часы.
У «Гроднакнізе», рэгіянальнай філіі «Белкнігі», сьцьвярджаюць, што гандаль у іх не заняпаў, што гарадзенцы па-ранейшаму купляюць літаратуру:
«Прыбыткі нібы як былі, так і застаюцца, не сказаць, што так усё дрэнна. Не зважаючы ні на крызіс, ні на што. Кнігі як куплялі, так і купляюць, не зважаючы на рост цэнаў. Ёсьць, якія каштуюць па трыста, па чатырыста тысяч — усё роўна купляюць».
Так, кнігарняў стала менш, пацьвярджаюць і статыстыка, і самі менчукі. Але ці сталі людзі менш любіць кнігу? Зелянкоў перакананы, што за савецкім часам кнігарні былі на кожным кроку, але каб купіць там нешта вартае, трэба было «пабегаць і пабегаць».
http://infogr.am/------10298845311/
Бацька Вадзіма Зелянкова яшчэ ў 70-я гады заснаваў клюб кнігалюбаў «Слава», які, дарэчы, і існуе і дагэтуль:
Вадзім Зелянкоў: «Лічылася, што СССР самая чытаючая краіна ў сьвеце. У пэўнай ступені так і было, але зь некаторымі нюанасамі. Было шмат магчымасьцяў купіць кнігу, але добрых кніг было няшмат, усё вельмі хутка раскупалася. Вось цытата з кнігі „Мінск кніжны“ (1974)і: „За гады савецкай улады творы заснавальнікаў марксізму-ленінізму выдаваліся 502 разы накладам 5 млн 69,5 тысяч. Зь іх на беларускай мове 464 разы накладам 5 млн 9 тысяч экзэмпляраў. Выдана 396 назваў кнігаў Леніна агульным накладам 4 млн 256 тысяч экзэмпляраў“. Такую літаратуру купіць было вельмі проста. А сучасныя кнігі і нават клясыку — і трэба было пабегаць і пабегаць».
Сымбалем зьнікненьня кніжным крамаў сталі вулічныя гандляры. У 90-х кнігі раскладалі проста на асфальце ці на лёгкіх століках. Хтосьці робіць так і сёньня.
Сяргей, берасьцейскі вулічны гандляр кнігамі, кажа, што найбольш спрыяльны час для гандлю быў на пачатку 90-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Паводле ягоных слоў, апошнія два гады попыт на кнігі ўпаў вельмі значна:
«Пракарміцца магу, але зараз вельмі цяжка. Адна справа была два гады таму, іншая справа — сёньня. Два гады таму я сябе лічыў цалкам забясьпечаным чалавекам. А зараз я ўжо… па хвалях, па хвалях…»
Больш цывілізаваны і блізкі спосаб кнігагандлю — кніжны кірмаш. Вольга Аляксееўна працуе на кірмашы «Сьвет кніг» на Янкі Купалы, 27. У менчукоў гэта адно з улюбёных кніжных месцаў. Збольшага там прадукцыя расейскіх выдавецтваў, але выбар надта добры. Кнігі нашмат таньнейшыя, чым у дзяржаўных кнігарнях. Да таго ж можна дамовіцца з прадаўцом, і ён прывязе тое, што трэба. Ізноў жа галоўная праблема — цана. Вольга Аляксееўна працуе з кнігамі ўжо 18 гадоў, як выйшла на пэнсію:
«Людзі і хацелі б купіць, але грошай ня маюць. Кніга ў сярэднім каштуе ад 70 да 150 тысяч».
Your browser doesn’t support HTML5