Родныя атрымалі першы ліст ад Андрэя Гайдукова, падазраванага, паводле інфармацыі КДБ, у «здрадзе дзяржаве». Некалькі дзён таму наваполацкага актывіста перавялі ў віцебскі СІЗА, і бараніць ягоныя інтарэсы будзе ўжо ня менскі, а віцебскі адвакат.
Да пачатку сьнежня Андрэя Гайдукова трымалі ў менскім СІЗА КДБ, а цяпер ён у віцебскім СІЗА № 2. Так што замена адваката цалкам лягічная, лічыць маці зьняволенага Вольга Гайдукова:
«Ён просіць адвакатку віцебскую, якая была першая ў яго. Напісаў заяву сьледчаму, каб яе прадставілі. Менавіта яе! У нас і пагадненьне складзена, даўно яшчэ — адразу пасьля затрыманьня. Але ж потым яго ў Менск кінулі... Яму цяжка ў ізалятары аднаму, дык адвакатка зь Віцебску прыйсьці да яго зможа, пагаварыць».
Вольга Гайдукова апавяла, што нарэшце атрымала першы ліст ад сына — пакуль што адзіны за ўвесь час ягонага зьняволеньня. Ліст напісаны яшчэ зь менскага СІЗА, гаворыць маці Андрэя Гайдукова:
«Нейкі такі ліст... сумны крыху. Ён піша накшталт таго, што фальсыфікацыі даходзяць да абсурду, ну і ў такім духу. Змрочны такі ліст. Ці мне падаецца? Дачка кажа, што нармальны. Ліст адправілі 3 сьнежня, а пісаў ён яго 29-га. Нічога там не закрэсьлена. І ў канцы Андрэй піша: „Жыве Беларусь!“ Гэта ён верны сабе, малайчына! Усё-ткі сіла духу ў яго ёсьць!»
Андрэй Гайдукоў пад вартай ужо амаль месяц. Яго затрымалі ў Віцебску 8 лістапада. Паводле афіцыйнага паведамленьня КДБ, ён быў затрыманы «падчас закладкі тайніка са зьвесткамі, якія могуць цікавіць замежныя спэцслужбы».
Сваякі і сябры хлопца лічаць гэтае абвінавачаньне абсурдным. А прычыну ўвагі КДБ да 23-гадовага апэратара наваполацкага «Нафтану» тлумачаць ягонай грамадзкай дзейнасьцю. Яны згадваюць, што і раней «людзі ў цывільным» неаднаразова папярэджвалі Андрэя, каб ён не дэманстраваў свае апазыцыйныя палітычныя погляды.
Непасрэдна перад арыштам Андрэй Гайдукоў рыхтаваў дакумэнты для рэгістрацыі суполкі «Саюз маладых інтэлектуалаў», дзе ён быў намесьнікам кіраўніка. Кіраваў суполкай ягоны сябар Яўген Канстанцінаў, якога выклікалі на допыт у КДБ.
Яўгену патэлефанаваў сьледчы Алег Барысевіч, і спадар Канстанцінаў мяркуе, што гаворка пойдзе, сярод іншага, і пра «Саюз маладых інтэлектуалаў»:
«Напэўна, сьледчага цікавіць, чым займалася наша арганізацыя, якім чынам Андрэй „засьвяціўся“ ў апазыцыі. Я спытаўся: „Ну як там Андрэй?“ Сьледчы сказаў: „Вось прыедзеце — убачыце“. Я сапраўды хачу ўбачыць Андрэя, паглядзець, у якім ён стане, што зь ім і як».
Са словаў адваката, на гэтым тыдні ў рэчышчы крымінальнай справы, распачатай супраць Андрэя Гайдукова, заплянавана шмат сьледчых дзеяньняў. У тым ліку і допыты, і вочныя стаўкі. Артыкул 356 «Здрада дзяржаве ў форме правядзеньня агентурнай дзейнасьці», паводле якога вінавацяць хлопца, прадугледжвае пакараньне турэмным зьняволеньнем на тэрмін ад 7 да 15 гадоў.