Паводле спадарыні Гайдуковай, допыт у віцебскай абласной управе КДБ доўжыўся гадзіны паўтары. З маці затрыманага наваполацкага актывіста ўзялі падпіску аб неразгалошваньні зьместу размовы. Але яна кажа, што нічога новага падчас сустрэчы са сьледчым і не даведалася — хіба толькі тое, што спатканьня з сынам ёй не дадуць:
«Сустрэчы нам пакуль не далі, сказалі, што, можа, пад канец сьледзтва. Ці калі сьледзтва будзе завершана. Я сустрэчай і задаволена, і не задаволена: нічога ж ня ясна, кропка не пастаўлена... Я свае пытаньні задавала, але ж яны не раскрываюць нічога...Артыкул застаецца ранейшы, вось і ўсё!»
Пэўныя спадзевы, што артыкул абвінавачаньня зьмянілі, у маці быў. Калі Андрэя Гайдукова, затрымаўшы ў Віцебску 8 лістапада, адразу завезьлі ў менскі СІЗА КДБ, ёй патлумачылі, што ў Віцебску няма ўстановы, каб трымаць падазраваных па такіх справах. Тым ня менш у першыя дні сьнежня хлопца перавезьлі ў Віцебск, і цяпер ён у тутэйшым СІЗА № 2.
Вольга Гайдукова павезла туды перадачу і хоча выканаць яшчэ некалькі просьбаў сына, якія ён перадаў 3 сьнежня праз адваката:
«Прасіў, каб яму „Белгазету“ і „Народную волю“ туды выпісалі. І што там цёпла, так што частку цёплых рэчаў ён мне назад перадасьць, і нейкія лекі, што я дасылала. Будзе пісаць заяву, каб мне вярнуць, вось так!»
Андрэй Гайдукоў пісаў заяву, каб яму зьмянілі меру стрыманьня — каб адпусьцілі з ізалятара пад падпіску аб нявыезьдзе. 3 сьнежня суд вырашыў пакінуць затрыманага пад вартай у Віцебскім СІЗА.
Зьвестак адтуль у маці няма, як не было і зь менскага СІЗА КДБ — ніводзін ліст арыштаванага да родных не дайшоў. Чаму так — сьледчы Алег Барысевіч не патлумачыў, спаслаўшыся на тое, што гэта па-за ягонай кампэтэнцыяй.
Адзіны ліст ад Андрэя атрымала ягоная наваполацкая сяброўка. Маці яго прачытала таксама і часткова працытавала:
«Я выпадкова апынуўся на хвалі падзеяў, якія закранаюць шырокія грамадзкія інтарэсы краіны, грамадзтва, палітыкі. У мяне ўсё нармальна. Тэарэтычна мяне можна адпускаць пад падпіску да суду. Але па той самай тэорыі можна трымаць і да Новага году». Усё ў яго нармальна, ён піша, з кім зьвязацца, цікавіцца справамі ва ўнівэрсытэце. І тут во напісана: «Перадай Канстанцінаву», а потым усё густа замазана«...
Яўген Канстанцінаў — кіраўнік незарэгістраванай наваполацкай суполкі «Саюз маладых інтэлектуалаў». Ён мяркуе, што пра гэтую суполку і пісаў Андрэй Гайдукоў, а таксама пра прычыны свайго затрыманьня:
«Разабраць нешта, падаецца, можна. Там хутчэй за ўсё і напісана, за што Андрэя схапілі. Расшыфравалі такі радок: «За гэта я і быў схоплены». Здаецца, гэта зьвязана з рэгістрацыяй арганізацыі. «Я займаўся» — першая фраза з таго, што можна разабраць.
Перад затрыманьнем Андрэй Гайдукоў сапраўды рыхтаваў дакумэнты для рэгістрацыі «Саюзу маладых інтэлектуалаў».
Паводле афіцыйнай інфармацыі КДБ, яго затрымалі «падчас закладкі тайніка са зьвесткамі, якія цікавяць замежныя спэцслужбы». Родныя і сябры лічаць гэтае абвінавачаньне абсурдным. І згадваюць ранейшыя пагрозы з боку супрацоўнікаў КДБ, якія раілі 23-гадоваму апэратару наваполацкага «Нафтану» не дэманстраваць так адкрыта свае апазыцыйныя погляды.