Мастак Алесь Пушкін зьвярнуўся ў Вярхоўны суд з абскарджаньнем рашэньня суду Смаргонскага раёну.
Ён просіць прызнаць рашэньне раённага суду аб сваім 10-суткавым арышце незаконным. Да адміністрацыйнага пакараньня Алесь Пушкін быў прыцягнуты за тое, што ў верасьні разам зь іншымі мастакамі прайшоў па горадзе з партрэтам дзеяча антысавецкага супраціву Расьціслава Лапіцкага, каб прыцягнуць увагу грамадзкасьці да асобы бязьвінна рэпрэсаванага з мэтай ушанаваньня ягонай памяці.
Каб падаць заяву на абскарджаньне, у Вярхоўны суд Алесь Пушкін таксама прыйшоў з партрэтам Расьціслава Лапіцкага. Мастак гэтак патлумачыў сваю пазыцыю:
«Гэткім чынам я хачу паставіць кропку ў сваім, фактычна, змаганьні за ўшанаваньне памяці рэпрэсаванага юнака. Каб у Смаргоні паўстаў помнік, была названая вуліца ці мастацкая галерэя ў памяць Расьціслава Лапіцкага. Словам, каб чалавека ўшаноўвалі за тое, што ён змагаўся за незалежную Беларусь. Для чаго гэта зроблена: гэта, па сутнасьці, будзе палітычнае сьведчаньне, што нашая дзяржава і яе судовая ўлада застаюцца нэасталінісцкімі, караюць мастакоў за праявы сучаснага мастацтва, за мірныя выступы, каб абудзіць памяць аб рэпрэсаваных, каб у нашых мястэчках і гарадах паўсталі помнікі рэпрэсаваным».