Суд пастанавіў накіраваць палітвязьня Мікалая Дзядка ў крытую турму.
Пра гэта паведаміў бацька Мікалая Аляксандар Дзядок па спасылкай на адкавата, які прысутнічаў на паседжаньні.
Падбрабязнасьці — пазьней на сайце Свабоды
Бацька палітвязьня Аляксандар Дзядок, былы судзьдзя Менскага абласнога суду, кажа: у сына ўжо 22 спагнаньні за розныя парушэньні дысцыпліны, і адмысловая камісія ў калёніі выказалася за накіраваньне Мікалая Дзядка ў «крытую» турму.
«Усе гэтыя нібыта парушэньні тлумачацца адным — што сын адмаўляецца падпісваць прашэньне пра памілаваньне і трымаецца па-ранейшаму мужна і прынцыпова, не скараецца», — казаў Аляксандар Дзядок раней у інтэрвію «Свабодзе».
Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок у 2011 годзе быў асуджаны на 4,5 года зьняволеньня за хуліганства і пашкоджаньне маёмасьці падчас акцыяў каля Міністэрства абароны, на тэрыторыі расейскай амбасады, ізалятара на Акрэсьціна ды іншых. У зьняволеньні Мікалай Дзядок яшчэ мусіць адбыць больш за 2 гады.
У «крытых» турмах зараз знаходзяцца палітвязьні:
Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Статкевіч
Зьміцер Дашкевіч
Яўген Васьковіч