Судзьдзя Віталь Волкаў дазволіў абараняць Мікалая Дзядка на паседжаньні ягонаму адвакату, але ня даў дазволу на тое, каб палітвязьня абараняў таксама ягоны бацька, былы судзьдзя Менскага абласнога суду Аляксандар Дзядок.
Пра гэта 27 лістапада «Свабодзе» паведаміў Аляксандар Дзядок. Паводле Аляксандра Дзядка, у ягонага сына ўжо 22 спагнаньні за розныя парушэньні дысцыпліны, і адмысловая камісія ў калёніі выказалася за накіраваньне Мікалая Дзядка ў «крытую» турму.
«Усе гэтыя нібыта парушэньні тлумачацца адным — што сын адмаўляецца падпісваць прашэньне аб памілаваньні і трымаецца па-ранейшаму мужна і прынцыпова, не скараецца», — кажа Аляксандар Дзядок.
Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок у 2011 годзе быў асуджаны на 4,5 года зьняволеньня за хуліганства і пашкоджаньне маёмасьці падчас акцыяў каля Міністэрства абароны, на тэрыторыі расейскай амбасады, ізалятара на Акрэсьціна ды іншых. У зьняволеньні Мікалай Дзядок яшчэ мусіць адбыць больш за 2 гады.
У «крытых» турмах зараз знаходзяцца палітвязьні Мікалай Аўтуховіч, Мікалай Статкевіч, Зьміцер Дашкевіч, Яўген Васьковіч.