На прадпрыемстве «Граніт» у Мікашэвічах адміністрацыя працягвае ціснуць на актывістаў незалежнага прафсаюзу Леаніда Дубаносава і Анатоля Літвінку. Актывісты кажуць, што не зьбіраюцца пакідаць прафсаюз.
Леанід Дубаносаў кажа, што начальства ставіць яму ўльтыматум — альбо працаваць, або працягваць пералічваць складкі і быць сябрам незалежнага прафсаюзу:
«Маўляў, або забіраеш заяву аб пераліку прафсаюзных складак праз бухгальтэрыю, або будзем разьвітвацца: значыць, ня хочаш працаваць на „Граніце“. Зразумела, што не за прафсаюз будуць звальняць, а будуць шукаць, за што...»
Памочнік экскаватаршчыка Леанід Дубаносаў кажа, што ня мае намеру зьмяняць сваё рашэньне аб сяброўстве ў незалежным прафсаюзе. Спадар кажа, што такі адказ дасьць начальству на вусны ўльтыматум. Ён лічыць, што ціск адчуваюць ня толькі прафсаюзы, і ў гэтай сытуацыі застаецца толькі быць салідарным:
«Тое самае атрымліваецца, што ўчора забралі офіс у „Вясны“, заўтра забіраюць у пратэстантаў, а пасьлязаўтра ў астатніх...»
Не спыняецца ціск і на сакратара незалежнага прафсаюзу Анатоля Літвінку:
«У мяне кожны выхад на працу — гэта тлумачальная... Шукаюць фармальную прычыну, каб можна было нешта прад’явіць. Карыстаючыся савецкай тэрміналёгіяй, можна сказаць, што быў бы чалавек, а артыкул знойдзецца... Тактыка ў іх такая, каб на мяне як мага больш сабраць матэрыялу».
Спадар Літвінка кажа, што кантракт у яго сканчаецца ня хутка, таму і фабрыкуюць яму розныя парушэньні працоўнай дысцыпліны, каб звольніць на гэтай падставе. Тым ня меней Анатоль таксама не зьбіраецца адступацца ад удзелу ў незалежным прафсаюзе.
Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу на «Граніце» Алег Стахаевіч мяркуе, што ціск на актывістаў узмацніўся пасьля таго, як Міжнародная арганізацыя працы ўключыла «Граніт» у сьпіс нядобранадзейных прадпрыемстваў:
«Нахабна каб узяць ды звольніць — ужо не звальняюць. Відаць, маральна хочуць прыціснуць, каб чалавек сам звольніўся. Пакуль хлопцы трымаюцца, малайцы. Кожны можа быць такім. У кожным з нас ёсьць дзьве паловы — адна баязьлівая, а другая — сьмелая...»
Напрыканцы 2011 году некалькі соцень працаўнікоў прадпрыемства па здабычы будаўнічага каменю «Граніт» у Мікашэвічах напісалі заявы, што выходзяць з афіцыйнага прафсаюзу. Рабочыя абвясьцілі, што ствараюць на прадпрыемстве суполку Беларускага незалежнага прафсаюзу. Адразу ж сябры незалежнага прафсаюзу адчулі ціск на сябе з боку адміністрацыі.
З прадпрыемства звольненыя актывісты БНП Алег Стахаевіч, Мікалай Карышаў, Генадзь Паўлоўскі, Людміла Літвінка, Віталь Пашэчка.