Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прафсаюз «Граніту» падтрымаў менскіх лекараў


Суполка незалежнага прафсаюзу прадпрыемства «Граніт» выказала салідарнасьць з патрабаваньнямі лекараў гарадзкой лякарні № 2 Менску. Сябры незалежнага прафсаюзу накіравалі адкрыты ліст на імя міністра аховы здароўя Васіля Жарко.

У лісьце, у прыватнасьці паведамляецца:

«Чыноўнікі Мінздраву, наладзіўшы сабе жыцьцё ў раскошы, зусім забылі пра тых, хто працуе ў цяжкіх умовах, ратуючы здароўе і жыцьці нашых грамадзянаў. Некаторыя кажуць, што лекары патрабуюць надта высокага заробку. Але параўнайце патрабаваньні лекараў з даходамі чыноўнікаў, якія ўключаюць усялякія прыбаўкі і штомесячныя прэміяльныя, якія часам дасягаюць 100%!

Нашыя падаткі павінны ісьці на разьвіцьцё аховы здароўя, а не на росквіт чыноўнікаў і іхніх сямейных кланаў. Беларускія лекары павінны атрымліваць годны заробак, які забясьпечыць ім паўнавартаснае жыцьцё і павагу ў грамадзтве.

Зьвяртаемся да працоўных калектываў Беларусі з прапановай падтрымаць патрабаваньні лекараў 2-й гарадзкой лякарні Менску. Наш народ павінны лячыць сапраўдныя прафэсіяналы, а не бяспраўныя рабы, гатовыя працаваць за бесцань».

7 верасьня стала вядома, што каля 30 лекараў Менскай гарадзкой лякарні № 2 паабяцалі звольніцца пасьля 30 верасьня, калі ім не павялічаць заробак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG