«Ляпіс Трубяцкой» у Празе. 15-хвіліннае відэа

Your browser doesn’t support HTML5

«Ляпіс Трубяцкой» на сваім канцэрце ў Празе сабраў поўную залю музычнага клюбу Matrix. Рэпэртуар быў расейска-беларускі, як і публіка, аднак усе бяз моўных падзелаў бурна віталі знакаміты хіт на купалаўскія словы «Ня быць скотам». Паводле адміністрацыі клюбу, на канцэрце было каля 600 чалавек.
Паводле прэс-аташэ гурту Аляксандра Бэргера, «Рабкор» выйшаў «жорсткім»:

««Рабкор» — адна з асацыяцыяў, якую назва выклікае, гэта жорсткія музычныя стылі, якія сканчаюцца на -кор: хардкор ці ска-кор. Такога «кору» будзе досыць шмат».

Бэргер падкрэсьлівае, што альбом мае вострасацыяльнае гучаньне. У ім 12 трэкаў. Большую частку зь іх паклоньнікі гурту пачуюць упершыню. Але ў альбом увайшоў і добра вядомы трэк «Ня быць скотам» на словы Янкі Купалы.

Аляксандар Бэргер:

«Усе тэксты напісаныя Міхалком, апроч песьні „Ня быць скотам“, якую напісаў Янка Купала. Мабыць, беларуская мова ў Міхалка прагрэсуе — з кожным альбомам у яго ўсё больш беларускамоўных трэкаў».

У Беларусі выступы гурту забароненыя. Лідэр гурту Сяргей Міхалок пакінуў Беларусь пад пагрозай крымінальнага перасьледу за выказваньні на адрас кіраўніка краіны. З гэтай прычыны на праскі канцэрт зь Менску цягніком прыехала некалькі дзясяткаў чалавек.

***

Іншыя канцэрты на Свабодзе:

Лявон Вольскі прэзэнтаваў у Празе новую песьню

Канцэрт Лявона Вольскага ў Празе