Амаль 95 год таму ў Малых Канюшанах жыў цэлы год ды зьбіраў нізкі народных песьняў славуты Рыгор Шырма. Знайшоў першыя манэты для сваёй калекцыі вядомы айчынны нумізмат Радзюкевіч. Тут было 150 двароў.
Пасьля эпохі саўгаснага ладу ды ўвядзеньня вёскі ў склад аграгарадка з усіх жыхароў засталіся каля трох дзясяткаў старых. Мяне ж найперш цікавіў лёс тутэйшай фэрмэрскай гаспадаркі, якая 8 год таму нараджалася, бадай, на маіх вачах.
…Да вёскі пад’яжджаў пустэльным у нядзельны ранак аўтабанам Менск — Гродна. Уздоўж лясоў ды палеткаў зь ня ўбранай дзе-нідзе кукурузай заўважыў купкі мужчын у паляўнічых кепках, з ружжамі ды сабакамі. Збочыўшы ля знака на сядзібу з прыбудовамі ды сельгастэхнікай, убачыў маладога, высокага хлопца ў «хабэ» ды кірзачах, што падносіў сьвіньням кармы. 8 год таму на двары не было нічога, акрамя спадарожнікавай антэны — цяпер 2 трактары, камбайн, МАЗ. Не было і бацькі, спадара Эдварда Міцкевіча. Таму гістарычную важкасьць прозьвішча давялося ацэньваць зь яго сынам, таксама Эдвардам, 27-гадовым.
Карэспандэнт: «Амаль Адам Міцкевіч!»
Эдвард: «А ў мяне брат Адам! А ў Малых Канюшанах у нас дом нумар 1!»
Карэспандэнт: «Ну, па гаспадарцы дык дакладна! А самі карэнныя?»
Эдвард: «Не, сюды працаваць прыехалі. Бацька з Брэста, быў упраўляючым мэхдвара, звольніўся — і ўзялі першыя 20 га ў арэнду. Маці з-за Ліды, з Крупава…»
Малады гаспадар патлумачыў, што бацька, кіраўнік раённага таварыства паляўнічых, таксама як і сустрэтыя ўзброеныя мужыкі, на вялікім паляваньні на дзікоў.
Эдвард: «Сёлета на іх адстрэл безь ліцэнзіі — пайшло нейкае захворваньне. А так у іх ёсьць такое мерапрыемства — падкормка дзікіх жывёлаў. Кармушкі будуюць, зерне ў лес вывозім, дзе ведаеш, што дзічына ходзіць. Але палетак бульбяны капітальна перакопваюць з кменам…»
З хлопцам дамаўляемся сустрэцца праз пару гадзінаў, пакуль прыбярэцца на гаспадарцы. Я ж крочу ўбок лясной, з калдобінамі, дарожкай, дзе за агромністым кар’ерам туляцца адна да адной закалочаныя альбо замкнёныя хаціны. Але вось заўважаю: з хлеўчыка клыпае сагнутая бабулька. Ужо ў хаце 85-гадовая цётка Соф’я бядуе ля так і не адрамантаванай печы.
Соф’я: «Грошы ўзяў, а печ зрабіў на зьдзек — дзе ж яна абагрэе?! (Плача.) Во брыкету вядро, бярэмя дроваў спалю — і маленькія саганчыкі не звару. І дзе ж яна ўцепліць, калі цэлы мэтар ад агню да сагана?! Каровы даіла, сьвіньні карміла. Аўталаўка прыяжджае, але да яе мала іду, бо захварэла. Мужык быў удзельнік вайны, мне была палова ільготаў, але цяпер зрэзалі, міленькі, і ніхто мяне не глядзіць. Парасяткаў двох, але не ядуць — зарэжам. Хай жа Лукашэнка б гэты глядзеў — мужык у вайну ногі страціў! Раней і саломы прывязуць, а цяпер дроў у кар’еры вазьму на плечы, цягну і сама сяку. Раней поўна вёска — 200, можа, было. А засталося — во сусед засуджаны быў на 27 год, такі подлы — сабака яго 9 курэй зьеў. Кажу, Міша, збудзьце яго, платы ж паразвальваліся. Прадсядацель жа не прыедзе — як хочаш, так і жыві…»
Малыя Канюшаны афіцыйна адносяцца да найбуйнейшага на Лідчыне, 44 кілямэтры ўдоўжкі, аграгарадка ў Мажэйкаве. Але і да ліку тых паселішчаў, пра якія празь некалькі дзён кіраўнік гаспадаркі, спадар Казімір Рахатка, мне скажа:
Рахатка: «На маёй радзіме ў вёсцы Нецячы пражывала 700 чалавек — засталося 50, і ніводнага працаздольнага. Праз год 5–10 некаторыя вёскі на тэрыторыі нашага УП проста зьнікнуць. Дзьвюх ня стала — Мацясы і Ваенполе…»
Далей іду на стук малаткоў і хутка бачу на даху прыземістай хаты двух пажылых, зарослых мужыкоў, што прыбіваюць шыфэр.
Спадар (пад стук малатка): «Шура, во яшчэ адзін забі — о, добра!»
Карэспандэнт: «Добра здароўе, хату рамантуеце?»
Спадарства: «Добры дзень! Гальлё як з дрэва абразалі, сукамі дах пабілі. Вышкай зразалі, у хаце нікога не было, і пабілі шыфэр. Я з жонкай, а ён суседзям прыйшоў дапамагчы — стала зацякаць моцна. Я другі год прыехаў сюды. Плянуем завесьці коней, сьвіней. А завуць — мяне Пеця Грамовіч… А мяне Саша Сазонаў. Усе карэнныя, мой айцец быў брыгадзірам 28 год…»
Карэспандэнт: «А пэнсіі хапае?»
Сазонаў: «Мільён дзьвесьце — хапае…»
Карэспандэнт: «І пасьля падвышэньня коштаў на гарэлку?»
Спадарства (сьмяюцца): «Ой, вы ведаеце — хто захоча піць, знаходзіць заўжды! Зразумейце, добры гаспадар ходзіць толькі па хлеб у краму! Хто хоча жыць, той не лянуецца…»
Карэспандэнт: «А верыце Лукашэнку, што 500 даляраў заробкі будуць?»
Спадарства (сьмяюцца): «Я дык не… Я таксама не!.. Ён людзей падманвае, з даверу выйшаў — запомніце! Гаварыць гаворыць, але нічога ня робіць для сельскай мясцовасьці. Да такога дапусьціць, каб калгасы зарасталі?! Чаму ў нас беспрацоўе? Ён жа сам і зрабіў — арганізацыі, гаспадаркі параскідаў, людзі сыходзяць — будуць красьці… А вы пайміце, галодны гной ня будзеш цягаць — галодны чалавек, ён горшы за зьвера!.. І за рулём ці на трактары не паедзеш, бо звалісься ў кювэт! Ну куды такія цэны падымаць? Бабцы накінуў 20 тысяч, а ў краме — на 50! Яна сьвіней не трымае і кароў…»
Паказваюць хату найбольш аўтарытэтнай сярод вясковых цёткі Ніны Рыхліцкай, што адпрацавала даяркай ужо больш за 40 гадоў. Яна ўспамінае і параўноўвае:
Рыхліцкая: «Я ўсю жызьнячку прахадзіла, на працу на ровары езьдзіла, то яшчэ 10 год прарабіла на пэнсіі. І фэрму закрылі, школу з-за недахопу дзяцей. Мала плацілі, адны мае дзеці засталіся ў вёсках. Вёска цёмная, замкнёная, як у куце. І горад далёка, вакол лясы — невыгодна нешта будаваць. Так і засталіся — уміраюць людзі. Мы тут канцавыя тры жанчыны з 42 году, астатнім за 70. У гаспадарцы сьвіньні, куры. А кароў кожны дзень па тры разы ў хляве не закрыеш — няма сіл. Ніводнай каровы няма ў вёсцы — толькі ў фэрмэра. А мы ў яго працуем — два тыдні капалі бульбу ў яго па 2 праходы на 70 мэтраў, нас устройвае. Буракі выбіралі — ён нас запрашае. А нам загарэ, выгане бульбу, абробіць ад пустазельля. Пакуль фэрмэр будзе, Малыя Канюшаны будуць, бо ад Лукашэнкі нічога ня маем. Трактароў няма, дык да яго. Ён мне сын па гадах, а ўсё роўна яго Ёсіфавіч заву…»
* * *
Я вяртаюся да хаты маладога Эдварда Міцкевіча. Кажа, што цяперашнім станам спраў сямейства незадаволенае — летась зь бюджэту краіны выдзелілі дапамогу фэрмэрам на набыцьцё паліва па ільготных коштах, а ў вэртыкальнай раённай управе сельскай гаспадаркі пра гэта прамаўчалі. Пакупнікі ж прадукцыі — дзяржкрамы, санаторыі, установы — ня могуць своечасова разьлічыцца. Увогуле, дзяржаўная палітыка на падтрымку фэрмэрства не скіраваная, кажа ён мне.
Эдвард: «Трактар першы дабіты купілі на свае грошы — лізінгу яшчэ не было. Во зараз адзін, другі трактары лізінгавыя пад 3% — аднаму 10 год, другому тры, як і МАЗу. Хацелі фэрму забраць калгасную — не аддаюць! Запатрабавалі за яе больш як 100 мільёнаў — яна нядзейная 2 ці 3 гады, але афіцыйна ў ёй быдла стаіць. А плошчы зараз 40 га. Пачалі спэцыялізавацца на гародніне — бульба, капуста, буракі, морква і зерневыя для севазвароту. Сьвіньні і да гэтага былі, потым сталі заводзіць. Лепш грашыма выходзіць на іх — цяпер галоў 30. Лухта — памяшканьня няма…»
Карэспандэнт: «І вы б хацелі перайсьці на сьвінчо?»
Эдвард: «Ну так, гародніна нявыгадная зараз…»
Карэспандэнт: «А пра віетнамскіх чулі?»
Эдвард: «Чухня поўная, у нас была адна пара! Яны траваедныя, але ўсё роўна не растуць, пакуль не дасі мукі ці камбікармоў. А набірае — адно сала, мяса мала. Зямлі не даюць таксама — у нас Рахатка старшыня, яму ж мала. У нас быў клінок на ўчастку палетку ў 9 га, адмежаваны ровам ад палетку — мы 2 месяцы зь ім ваявалі, каб аддаў — ну што табе трактар дарэмна круціць? Дык восеньню пад Любары прыяжджалі — там пад 100 га. Людзям бульбу на 3 га пасадзілі, а на астатнім палетку — лебяда…»
У часе сустрэчы я папрасіў пракамэнтаваць сытуацыю памянёнага кіраўніка «Мажэйкава-агра» спадара Рахатку. Зазначыўшы,што будынак фэрмы на балянсе «вэртыкалі», Казімір Уладзіслававіч панаракаў:
Рахатка: «У нас ёсьць фэрмэры на тэрыторыі гаспадаркі — я сустракаюся зь імі, гутару, не шкадуем — аддаём ім зямлю. Яны хапаюцца і за гародніну, і за сьвіньні, і за бульбу — і апынаюцца ў пройгрышы. Няма сховішчаў — ня трэба займацца пладамі і гароднінай, бо за бесцань прыйдзецца прадаваць восеньню…»
Працягваю размову з Эдвардам Міцкевічам.
Карэспандэнт: «А 100 сьвіней — сур’ёзна?»
Эдвард: «100 — несур’ёзна! Вядома, было б 500 сьвіней — закінулі б гародніну: кармавыя зерневыя лягчэй сабраць. Зараз рыхтуем дакумэнты па фэрме і грошы 100 мільёнаў — а што рабіць?! Пабудаваць — не пабудуеш, тут высакавольтка. Хоць 100 кубоў блёкаў узялі на будоўлю, прыдадуцца ўсё роўна — трэба сьцяжкі, падлогу заліваць, шыфэр. Пілараму купілі — купі паспрабуй зараз драўніну, трэба нарыхтоўваць!»
Карэспандэнт: «А што ты скончыў?»
Эдвард: «Маскоўскую гуманітарную акадэмію, эканаміст. Працаваў у „Беларусбанку“ 3 гады — звольніўся, бо якія зараз там заробкі? Я касірам быў, сябар інкасатарам — два з паловай пры такой працы!»
Карэспандэнт: «Толькі застаецца з тым мехам зьбегчы!» (Агульны сьмех.)
Эдвард: «Не шкадую, вядома — зараз дом у горадзе пабудаваў…»
Карэспандэнт: «А будучыню сваю з фэрмэрствам зьвязваеш? Калі справа пойдзе, зямля ж не адпусьціць?»
Эдвард: «Ну так, тады нікуды не падзецца! (Сьмяецца.) Працы не цураюся — 8 год тут і адпачынкі, што ў банку былі, праводзіў…»
Карэспандэнт: «А на МАЗе што возіце?»
Эдвард: «Падпрацоўваю на перавозках — заключаю дамовы з арганізацыямі, сваю бульбу важу на крухмальныя заводы. Бульбяны ўраджай сёлета: „Журавінка“ — па 300–350 цэнтнэраў, „Скарб“ — горш, 150–200 ад сілы з гектара. Прыбытак скача кожны год — калі цана была раней па паўдаляра, дык была, а калі зараз 10 цэнтаў столь, які прыбытак?»
Карэспандэнт: «А на Расею ня думаеце замахнуцца?»
Эдвард: «Трэба сядзець і цалкам гэтым займацца — адначасова ня будзеш езьдзіць на Расею і капаць на палетку. Трэба выбіраць…»
Карэспандэнт: «Зноў-такі — будуць сотні сьвіней, зможаце наняць для гэтага спэцыяльнага чалавека?»
Эдвард: «Натуральна, выйсьце толькі ў буйной гаспадарцы!»
Карэспандэнт: «Палітычны рэжым у краіне перашкаджае?»
Эдвард: «Тут хутчэй „асьвенцімскі“ рэжым, а не палітычны! Усе гайкі закручваюцца — угнаеньні даюць па мінімуме, калі фэрмэр. Тэхніка ў крайнім выпадку, калі ўраджай — 2 гады ніводнай адзінкі не было. Па чутках, даляціць нешта — бацька бегае па тых кабінэтах, дабіваецца. Па чутках жа даведаліся, што без растаможкі могуць фэрмэры ў Беларусь тэхніку пераганяць — ніхто ж афіцыйна не папярэдзіў!
Трэба верыць, што нешта павінна зьмяніцца — рана ці позна…»