«Мы нічога не парушылі. Тое, што нас сёньня папракаюць, — гэта ці ад некампетэнтнасьці расейскіх чыноўнікаў ці так проста, што называецца для СМІ, — кажа прэм’ер-міністр Мясьніковіч.
Ён абвяргае, што Беларусь вінная вярнуць Расеі паўтары мільярды даляраў нафтавых мытаў, якія краіна нібыта недаплаціла ў сувязі з „растваральным“ бізнэсам».
Расея лічыць, што яе бюджэт недаатрымаў ад беларускага бізнэсу з разбаўляльнікамі-растваральнікамі ад палутара да двух з паловай мільярдаў даляраў.
Пра патрабаваньні Расеі стала вядома 29 кастрычніка, калі інфармаваная крыніца паведаміла, што Масква патрабуе ад Беларусі кампэнсаваць 1,5 млрд. даляраў у якасьці недаатрыманага мыта ад бізнэсу «растваральнікаў».
Яшчэ раней Расея Масква заяўляла аб плянах скараціць пастаўкі нафты ў Беларусь у IV квартале 2012 году з 5,3 млн. да 4 млн. тон у адказ на бізнэс з «растваральнікамі», якім беларускі бок займаўся ў першым паўгодзьдзі.
Аднак ужо 2 лістапада стала вядома, што Расея ня будзе скарачаць пастаўкі нафты ў Беларусь у апошнім квартале году. Па выніках чарговага раўнду перамоваў, які прайшоў у Маскве 31 кастрычніка і 1 лістапада, дасягнутая дамоўленасьць, што ў IV квартале сёлета Расея паставіць у Беларусь 5,3 млн. тон нафты.
15 лістапада прэм’ер-міністр Мясьніковіч пацьвердзіў, што Беларусь у IV квартале атрымае каля 5 мільёнаў тон нафты з Расеі. Магчыма, пытаньне выплаты паўтара мільярдаў даляраў нафтавых пошлінаў таксама абмяркоўваліся падчас перамоваў, што дало падставу Мясьнікову выступіць з публічнай заявай пра адмаўленьне прэтэнзій Расеі.
Экспэрт ў энэргетычных пытаньнях, аглядальніца газэты «Беларусы і рынак» Тацяна Манёнак раней выказала Радыё Свабода меркаваньне, што Расеі сапраўды будзе цяжка дамагчыся ад Беларусі сплаты гэтай сумы ў свой бюджэт.
Манёнак: Ну, вяртаньне 1.5 мільярдаў даляраў — гэта перамоўная пазыцыя. Каб іх патрабаваць, Расеі трэба было даказаць, што Беларусь сапраўды парушала пагадненьне ў межах Адзінай эканамічнай прасторы. Каб гэта даказаць, трэба было зьвяртацца ў суд мытнага саюзу. І гэта было б вельмі маруднае разьбіральніцтва, бо фармальна Беларусь пагадненьне не парушала. Менск проста знайшоў шчыліну ў пагадненьні. І жорстка расейскі бок ня ставіў пытаньня вяртаньня гэтых грошай у расейскі бюджэт.
Расейская «Транснафта» сапраўды абвясьціла аб скарачэньні паставак у Беларусь у апошнім квартале гэтага году, але гэта быў ціск, каб беларускі бок пагадзіўся на зьмены ў пагадненьні аб мытным саюзе, якія б прадухілялі магчымасьць схемаў кшталту «растваральнікаў-разбаўляльнікаў».