Былы вайсковы контравыведнік, падпалкоўнік у адстаўцы Сяргей Аніська бачыць сувязь паміж адстаўкай старшыні КДБ Вадзіма Зайцава і шпіёнскім скандалам, у якім фігуруюць моладзевыя актывісты з Наваполацку.
«Мяне гэты факт насьцярожвае. Ня толькі як былога контравыведніка, але і як звычайнага чалавека. Такі ўсплёск актыўнасьці: спачатку выбух, потым арышт гэтага шпіёна. Рэзкая актывізацыя. Быццам хочуць паказаць, што, маўляў, мы ўсё ж такі працуем і адстаўкі ня трэба».
Старшыня КДБ Вадзім Зайцаў быў адпраўлены ў адстаўку пасьля нарады з удзелам Аляксандра Лукашэнкі ўвечары 9 лістапада. Адстаўка была зьвязаная з самагубствам адказнага супрацоўніка КДБ Аляксандра Казака. Але дзяржсакратар Савету Бясьпекі Леанід Мальцаў ня выключыў у сваёй заяве на нарадзе, што Зайцаў на былую пасаду вернецца. «Выконваць абавязкі старшыні КДБ даручана мне. Але гэта ня значыць, што Вадзім Зайцаў пасьля завяршэньня расьсьледаваньня ня можа вярнуцца на гэтую пасаду. Калі расьсьледаваньне пакажа кампэтэнтнасьць яго і іншых службовых асоб, то, па-за ўсякім сумневам, ён будзе вернуты на гэтую пасаду», — заявіў Леанід Мальцаў.
Увечары 11 лістапада каля будынка абласной управы КДБ у Віцебску выбухнула самаробнае выбуховае прыстасаваньне. Ужо раніцай 12 лістапада КДБ заявіў пра затрыманьне трох падазроных, адзін зь якіх раней адзначаўся неадэкватнымі паводзінамі. Заведзеная крымінальная справа аб хуліганстве.
Працяг тэмы шпіёнскага скандалу і загадкавага выбуху ля КДБ чытайце на сайце «Свабоды» і слухайце ў эфіры.