«Стоп „Бульбаш-хол“» — пад такой назвай у сеціве распачалася акцыя зьбіраньня подпісаў супраць будоўлі забаўляльнага цэнтру побач з мэмарыяльным комплексам Курапаты. Тым часам «Бульбаш-хол» — не адзіная новабудоўля, якая паўстае побач з урочышчам.
Навуковая кіраўніца Курапацкага мэмарыялу ад грамадзкасьці Мая Кляшторная занепакоеная будоўляй каля Курапатаў ня толькі забаўляльнага цэнтру «Бульбаш-хол». Свае аб’екты тут разьмяшчае гомельская кандытарская фабрыка «Спартак», мае быць аўтазапраўка, а таксама плянуюцца іншыя забудовы:
«Курапаты абкладзеныя — можна так сказаць. У нас зона ахоўваньня для курапацкага помніка, дзе можна было і музэй разьмясьціць, была распрацаваная да вуліцы Мірашнічэнкі. Але Міністэрства культуры забрала ўчастак пры Мірашнічэнкі і „ўрэзала“ гэтую зону амаль што пад самы лес. А інвэстары зараз набываюць зямлю „з малатка“, і гэтак зьявілася фабрыка „Спартак“, праектаваньне якой, па-мойму, завершанае. Я зьвярнулася да міністра і сказала, што каля Курапатаў вы маеце такую зону, якая магла б нам сьведчыць як гістарычны факт таго часу. А мы Курапаты сьціскаем да памеру тае „Ямы“ на вуліцы Заслаўскай — габрэйскі помнік — дзе ў яму ледзь ня валіцца жылы дом. Але Курапаты, якія мелі такую прастору, маглі б мець зусім іншую афарбоўку, каб не затоптваць лес, які зьяўляецца вялікай магілай. І тое поле, па якім праходзіла гістарычная дарога ў Курапаты, якой людзей везьлі на расстрэл. Гэтае поле нікім не дасьледавана, не выключаю, што там таксама могуць быць пахаваньні. Усё адбываецца быццам бы ў межах закону аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, але маральны бок ніхто не разглядае. Вось гэты бок ніякім законам у нас ня вызначаны».
Начальнік упраўленьня аховы гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры, — гэтае ўпраўленьне зацьвярджае праекты такога будаўніцтва, — Ігар Чарняўскі сьцьвярджае, што межаў курапацкага мэмарыялу не парушае ні «Бульбаш-хол», ні іншыя новабудоўлі, наконт будаўніцтва якіх зараз праводзіцца праверка:
«У 2004 годзе распрацоўваўся і ўзгадняўся праект ахоўнай зоны. Я асабіста, сваімі нагамі вытаптаў усе сьцежкі ва ўсе кабінэты. І асабіста — нават не рулеткай, бо адзін хадзіў па Курапатах, — я крокамі мераў, дзе і якую зону трэба правесьці. І гэтыя мэтры — мае крокі фактычна — закладзеныя ў праект зоны аховы. Гэтая ахоўная зона, дарэчы, з тылу праходзіць на адлегласьці ста мэтраў ад Курапат. На момант распрацоўкі зоны аховы запраўка ўжо існавала. Далей ёсьць зона рэгуляваньня забудовы — паміж акружной і Заслаўскай дарогамі, дзе гэты ідыёцкі аб’ект і будуецца. Факт будаўніцтва, найхутчэй, законны, але зараз мы хочам разабрацца, у якім аб’ёме гэта ўзгаднялася. Бо ў нас бывае так, што ўзгадняецца адно, а ў выніку ўзводзіцца зусім іншае — я гэтага не выключаю. Таму зараз я папрасіў сваіх калегаў, каб паднялі ўсю дакумэнтацыю, каб паглядзець, што і ў якіх аб’ёмах узгаднялася. Пакуль што не гатовы пра гэта больш сказаць».
Якія і колькі новых аб’ектаў могуць паўстаць каля Курапатаў, галоўны архітэктар праектнага інстытуту «Мінскграда» Яраслаў Ліневіч таксама не ўдакладняе — з тае прычыны, што тэрыторыя ўрочышча падкантрольная ня толькі Менску, але і сталічнай вобласьці:
«У свой час мы выконвалі працу па абгрунтаваньні разьмяшчэньня аб’ектаў фабрыкі „Спартак“. Мы выконвалі гэтую працу, але мы захоўвалі ўсе тыя правілы, якія тычацца Курапатаў. Мы ведаем гэтае пытаньне і нават блізка туды не падыходзілі. Сёлета па гэтым раёне да нас ніхто з праектамі і не падыходзіў. Але ж вы ведаеце, што ў многіх пытаньнях палітыку дыктуе інвэстар. Я ведаю, што ёсьць памкненьні вобласьці — яны налева і направа раздаюць інвэстыцыйныя ўчасткі. Проста да нас яны не заўсёды паступаюць — вобласьць не заўсёды з намі іх узгадняе. Ну, робіць сваю справу, раз іх зямля».
Адным з мэханізмаў рэгуляваньня будаўніцтва ў зонах аховы гісторыка-культурнай спадчыны можа стаць грамадзкае абмеркаваньне праектаў. Аднак апэляваць да маральных нормаў ва ўмовах фармальнага захаваньня законнасьці складана, кажа старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч:
«Грамадзкае абмеркаваньне — так. Але ж грамадзкае абмеркаваньне таксама рэгулюецца правам. Толькі 1 чэрвеня 2011 году зьявілася пастанова Саўміну, якім зацьверджана палажэньне аб грамадзкім абмеркаваньні архітэктурных праектаў. А земляныя працы па будоўлі вось гэтага „Бульбаш-холу“ распачаліся гады два таму. Закон, як вядома, зваротнай сілы ня мае, і таму пад грамадзкае абмеркаваньне гэты аб’ект не трапляе. Так, зараз гэтую пастанову Саўміну варта выкарыстоўваць напоўніцу, што тычыцца падобных праектаў. Тым больш што там прадугледжана абавязковае грамадзкае абмеркаваньне аб’ектаў у зоне гістарычнай забудовы і побач ці на тэрыторыі гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. Гэта на пэрспэктыўныя праекты, і такія абмеркаваньні трэба ініцыяваць, бо чыноўнікі гэтага ня будуць рабіць. Гэта грамадзкая супольнасьць павінна выходзіць з такімі ініцыятывамі і дамагацца абмеркаваньня. Так, гэта адзін з мэханізмаў, але зь ім трэба таксама шмат працаваць. Калі мы сёньня гаворым пра прававую дзяржаву і калі не парушаюцца прававыя нормы — што мы можам выставіць? Так, толькі маральную адказнасьць. Але ж маральная адказнасьць — гэта не прававая адказнасьць. Права не пакідае месца для маральных пастулятаў. І гэтая праблема — сапраўды праблема маральнага стану грамадзтва».

Факт будаўніцтва, найхутчэй, законны, але зараз мы хочам разабрацца, у якім аб’ёме гэта ўзгаднялася

Права не пакідае месца для маральных пастулятаў. І гэтая праблема — сапраўды праблема маральнага стану грамадзтва