Пасьля таго, як маладыя праектоўшчыкі паказалі навуковай кіраўніцы Курапацкага мэмарыялу Маі Кляшторнай праект пабудовы яшчэ аднаго забаўляльнага цэнтру ля ўрочышча (не «Бульбаш-холу»), у яе адняліся ногі і яна доўгі час не магла хадзіць. Цяпер дачцэ расстралянага ў Курапатах паэта Тодара Кляшторнага крыху лепей, і яна спадзяецца, што журналісты прывязуць яе ў Курапаты на Дзяды.
Мая Кляшторная: На ўсё, што робіцца вакол Курапатаў, Міністэрства культуры дае дабро. Урэзаўшы ахоўныя зоны з 300 да 100 мэтраў, яны сваю схему склалі, і згодна зь ёй абмяжоўваецца толькі вышыня аб’екта, колькасьць паверхаў. А што датычыць маральнага боку, на жаль, законаў такіх няма. Ніхто не аналізуе, якія аб’екты можна набліжаць да Курапатаў.
Ганна Соўсь: Гадоў 10 таму вас прызначылі навуковай кіраўніцай Курапацкага мэмарыялу, гэта грамадзкая пасада. Вядома, што часам да вас прыходзяць праектоўшчыкі з праектамі забудоваў, набліжаных да Курапатаў. Ці прыходзілі да вас наконт «Бульбаш холу»?
Кляшторная: Да мяне прыходзілі па іншай справе. З боку вуліцы Мірашнічэнка на Курапаты таксама наступ ідзе. Там запраектаваны забаўляльны цэнтар «Спартак» у межах, дазволеных міністэрствам культуры, а па-за «Спартаком» яшчэ адзін аб’ект плянуецца — таксама нейкі гандлёвы цэнтар. І землі зараз ідуць проста з аўкцыёну.
Соўсь: Які ваш статус цяпер? Ці вас дагэтуль лічаць навуковай кіраўніцай курапацкага мэмарыялу прадстаўнікі ўлады?
Кляшторная: Ім гэта нязручна, дакладна, таму што я сваю згоду ні на якія аб’екты, якія парушаюць жыцьцё гэтага помніка, не даю. І нічога я не ўзгадняю. Днямі да мяне зьвярнуліся, каб я ўзгадніла заправачную станцыю. Я запыталася, а ці зьвярталіся вы да мяне напачатку праектаваньня? Не. Чаму я павінна, калі ў вас тэрміны гараць, узгадняць яго? У такім стане я знаходжуся. Міністэрства культуры лічыць, што навуковы кіраўнік павінен быць дзейнай асобай, якая знаходзіцца пры праектаваньні, а я ад гэтага адлучана. І таму яны шукаюць магчымасьці мяне паціснуць. Але там, дзе яны нават самі ня могуць змагацца з забудоўшчыкамі, то кажуць: ідзіце да навуковага кіраўніка.
Першапачаткова спрабавалі ўзгадніць праект ахоўных зонаў Курапатаў, але так яго і не ўзгаднілі. Асноўным парушальнікам я ўсё ж лічу Міністэрства культуры.
Соўсь: Ці няма ў вас адчуваньня, што ўвага грамадзкасьці да сытуацыі вакол Курапатаў цяпер меншая, чым была ў сярэдзіне 2000 гадоў. Тады плянавалі будаваць пасёлак «Сонечны» зусім блізка ад Курапатаў. І дзякуючы ў тым ліку і пратэстам грамадзкасьці будаўніцтва перасунулі далей, не ў непасрэднай блізкасьці ад Курапатаў. Ці няма ў вас адчуваньня, што сам па сабе помнік застаўся?
Кляшторная: Помнік застаўся сам па сабе. Ён і на той час ня быў нікім абаронены. Стваралася бачнасьць таго, што нехта бароніць, нешта забараняюць. А вынікі якія? Дарога праз Курапаты. Хто абараніў? А абаронцы ж былі... А дзе падзеліся тыя абаронцы? Дарога прайшла. А што датычыць іншых аб’ектаў, то ніхто ня ведае, што робіцца, таму як Міністэрства культуры разам з Міністэрствам архітэктуры мяне абышлі і далі дазвол на праектаваньне і разьмяшчэньне гэтых аб’ектаў.
Соўсь: Ці ёсьць нейкія шанцы спыніць будаўніцтва новых забаўляльных цэнтраў ля Курапатаў?
Кляшторная: Я думаю, што не грамадзкасьць тут патрэбная, тут усё вырашае адзін чалавек, да яго і трэба стукацца...
Соўсь: Ці зможаце вы сёлета прыйсьці ў Курапаты на Дзяды? Ці дазволіць ва стан здароўя?
Кляшторная: Са мной сустракаліся маладыя праектоўшчыкі наконт забудовы новага забаўляльнага цэнтру, нават інвэстара прывялі на сустрэчу... Яны мне кажуць: «Што такое Курапаты? Хто ведае, што такое Курапаты? У суседзяў, знаёмых пытаемся, і ніхто ня можа нічога сказаць». Гэта, па-першае няпраўда, а па-другое, дрэнна , што такім маладым даюць магчымасьць праектаваньне рабіць у гэтай зоне... Я ім усё дакладна паведаміла. Але ім грошы патрэбныя. Усё прадаецца.
А калі я пабачыла схему, што яны зьбіраюцца будаваць у зоне, недатыкальнай нават па схеме Міністэрства культуры, то я ўвогуле пайшла ад іх, не разьвітаўшыся. І з таго часу ніхто больш і не стукаўся. Але ў мяне адняліся ногі, я даўно ўжо нікуды не выходжу. Зараз я ўжо магу хадзіць па хаце. На Дзяды я думаю, што я буду ў Курапатах.
Да мяне прыяжджае карэспандэнт з Масквы, здымачная група, яны прыедуць 26 кастрычніка, будуць здымаць дакумэнтальны фільм. Мы сустракаліся яшчэ ў Казахстане 2 гады таму ў так званым Альжыры (былым лягеры для жонак і дзяцей ворагаў народу, дзе сядзела мая маці і я) у прысутнасьці прэзыдэнта Назарбаева. Цяпер яны здымаюць працяг фільму.
Але мне сорам увогуле за маё жыцьцё . Тое самае я сказала і міністру культуры, што нам усім сёньня сорамна, што мы з Курапатаў робім «Яму» на Заслаўскай, калі пад жылы дом сыходзяць фігуры. Так мы абмяжоўваем сёньня Курапаты. Я павінна на Дзяды быць у Курапатах....
Мая Кляшторная (нар. 1937) — архітэктар. Дачка рэпрэсаванага ў 1937 паэта Тодара Кляшторнага. З 1937 да сярэдзіны 50-х гадоў правяла ў сталінскіх лягерах. Да 10 гадоў жыла у дзіцячым спэцпасёлку НКВД № 9 ў Акмалінскім раёне Карагандзінскай вобласьці. У Беларусь вярнулася пры канцы 50-х. Скончыла архітэктурна-будаўнічы тэхнікум і Маскоўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут. Сябра Саюзу архітэктараў Беларусі. Сябра рады Беларускай асацыяцыі ахвяраў палітычных рэпрэсіяў, адна з заснавальніцаў «Мартыралёгу Беларусі». Навуковая кіраўніца гісторыка-культурнай каштоўнасьці «Месца згубы ахвяр палітычных рэпрэсій 1930-40-х гадоў урочышча Курапаты».

Помнік застаўся сам па сабе. Ён і на той час ня быў нікім абаронены