Рэстарацыя на 400 месцаў, лазьня, домікі для адпачынку, дзіцячы гарадок — усё гэта літаральна за сто мэтраў ад крыжоў. «Новая рэстаранная група» і холдынг «Бульбаш» абвяшчаюць, што «Бульбаш-хол» адкрыецца неўзабаве. А грамадзкасьць абураецца, што забавы будуць ладзіцца побач зь месцамі пахаваньня нявінна забітых.
Будаўнікі, якія даводзяць комплекс да ладу, кажуць, што ім ня страшна глядзець на крыжы. Чалавек, што назваўся галоўны інжынэрам, кажа, што «нябожчыкі не турбуюць. Турбуюць жывыя».
— Як вы думаеце, як людзі будуць сюды прыходзіць?
— Тут плот будзе. Уся тэрыторыя будзе абгароджаная. Гэта ж усё закрыецца.
— А самі б прыехалі сюды адпачываць?
— Я сюды і не прыеду, бо гэта ж колькі грошай трэба.
Бурыльшчык кажа, што яму таксама ня страшна:
«Усё ў нас на касьцях, дамы пабудаваныя нават».
Ён беларус, а назва «Бульбаш» яго ніяк ня крыўдзіць:
«А што такога? Мы ж бульбашы, так нас і называюць».
Антон Астаповіч, старшыня Таварыства аховы помнікаў, сьцьвярджае, што забаўляльны комплекс будуецца цалкам законна. Беларуская дзяржава прызнала Курапаты гістарычным помнікам, і будавацца можна на адлегласьці 110 мэтраў. Выглядае, што гэтыя 110 мэтраў новыя ўладальнікі дакладна адмералі.
З спадаром Астаповічам згодны і гісторык Ігар Кузьняцоў. Абодва яны ўпэўненыя, што ня варта і ўздымаць пытаньне пра законнасьць гэтай пабудовы. Можна казаць толькі пра тое, што гэта маральнае злачынства. Але ў тым, як ацэньваць гэтае злачынства, іхныя меркаваньні разыходзяцца.
«Гэта пытаньне маралі ня толькі ўладальнікаў будынка, але і ўсяго беларускага грамадзтва, — сьцьвярджае Антон Астаповіч.
«Чаму гэта ня стала сьвятым месцам? — задае ён пытаньне. — Нават тыя лічбы забітых, якія агучваліся там з 1988 году, — у мяне ўражаньне, што ішло сацыялістычнае спаборніцтва: хто большую лічбу агучыць. Калі б падышлі да гэтай тэрыторыі, што хаця б там адзін быў расстраляны бязьвінна, але гэта ўжо страшэнны факт. Дык не — мы ўсё пераводзім у статыстыку. Наш народ адвучыўся ацэньваць ахвяру як нешта экстраардынарнае».
«Бульбаш-хол» будуецца ўжо ня менш за год, аднак грамадзкасьць толькі цяпер загаварыла пра тое, што такая будоўля амаральная. Ігар Кузьняцоў упэўнены, што ня варта нават гаварыць пра гэта, бо «ў такім выпадку мы знойдзем іншага «скрайняга» — «грамадзкасьць». Яна, маўляў, прагледзела, яна й вінаватая.
«Ад самага пачатку па гэтым праекце нічога немагчыма было зрабіць, бо ён трапіў у зону так званага „рэгуляванага будаўніцтва“, — кажа Ігар Кузьняцоў. — І ніякага рэфэрэндуму праводзіць ня будзе ніхто. Ад таго, што грамадзкасьць будзе казаць „вы паглядзіце, што вы робіце“, — дык, вы прабачце, яны і так ведалі, што яны робяць. Грамадзкасьць ня мае магчымасьці глядзець у кабінэтах чыноўнікаў, якое рашэньне прымаецца. А хто мог ведаць, што там будуецца каля запраўкі?!»
Кузьняцоў: «У гэтай рэстарацыі ў Курапатах від не на бэнзакалёнку, а якраз на крыжы. І далей могуць сказаць: яны ж кліентаў адпалохваюць. Давайце іх зьнясем».
Але Антон Астаповіч кажа, што тыя, хто ўздымае гэтую праблему, мусяць займацца ёю грунтоўна: «Мы гаворым пра мараль ці маральнасьць уласьнікаў ці ўладальнікаў гэтага забаўляльнага цэнтру, а зараз паглядзім на мараль і маральнасьць тых асобаў, якія падымаюць гэтую праблему. Зараз, перад 29 кастрычніка, Дзядамі, гэтая тэма ўзьнятая, а потым пра гэта забудуцца. А гэта ж таксама пытаньне маралі».
Ігар Кузьняцоў упэўнены, што адзінае, што можна зрабіць, — гэта вызначыць усіх, хто прымаў удзел у будаўніцтве «Бульбаш-хола»: «Сёньня мы мусім зафіксаваць усіх удзельнікаў гэтай падзеі: хто прасіў дазвол, хто даваў дазвол. І гэта будуць аб’екты — калі люстрацыя будзе ў Беларусі. Гэтыя людзі будуць падвергнутыя такой працэдуры. Пасьля прыняцьця такіх рашэньняў яны ня маюць права займаць аніякіх пасад».
У Астаповіча іншае меркаваньне: «Нам трэба 90 працэнтаў насельніцтва пасадзіць цяпер за парты і вучыць іх асновам маралі».
Варта зазначыць, што будаўніцтва «Бульбаш-хола» — ня першая навіна такога кшталту. Радыё Свабода ўжо пісала пра гісторыю, якая зьвязаная з забудовай катэджнага пасёлку «Сонечны». Цяпер, у 2012 годзе, Сонечны выглядае як шыкоўнае паселішча. Будоўля элітных катэджаў у ім не спыняецца.
Разгарнуць мапу «Бульбаш-хол» ля Курапатаў на ўвесь экран