Эўразьвяз, хутчэй за ўсё, падоўжыць дзеяньне сваіх санкцый супраць Беларусі да 31 кастрычніка 2013 году.
Гэтак вынікае з камэнтару да парадку дня пасяджэньня Рады міністраў замежных справаў Эўразьвязу, якое адбудзецца 15 кастрычніка ў Люксэмбургу:
«Улічваючы, што ня ўсе палітычныя вязьні былі вызваленыя, што ніхто з вызваленых палітвязьняў ня быў рэабілітаваны, і што сытуацыя з пашанай правоў чалавека, вяршэнства закону і дэмакратычных прынцыпаў не палепшылася, Рада падоўжыць дзеяньне абмежавальных захадаў да 31 кастрычніка 2013 году. Абмежавальныя захады будуць падлягаць пэрыядычнаму перагляду. 243 афіцыйным асобам зь Беларусі, уключна з прэзыдэнтам Лукашэнкам, забаронены ўезд у Эўразьвяз. Гэтым жа 243 асобам і 32 прадпрыемствам замарожаны актывы ў Эўразьвязе».