Напярэдадні 29 кастрычніка — 75-й гадавіны масавага расстрэлу беларускай нацыянальнай эліты — «Свабода» пагутарыла са старшынём беларускай філіі міжнароднага таварыства «Мэмарыял» Уладзімерам Раманоўскім.
— Сёлета 29 кастрычніка спаўняецца 75 гадоў, як у адну ноч у турме КДБ расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў нацыянальнай эліты. Ці мае «Мэмарыял» пляны, як адзначыць гэтую гадавіну?
— Наўрад ці атрымаецца прасунуць нешта на дзяржаўны ўзровень. Мы думаем зрабіць мерапрыемства кшталту чытаньня імёнаў загінулых людзей каля Салавецкага каменя ў Маскве. У нас гатовы да публікацыі сьпіс на 5000 расстраляных мінчан. Мы ня можам выдаць гэтую кнігу — няма сродкаў. Дык вось у Курапатах людзі будуць чытаць: «Загінуў такі і такі ў такім і такім годзе, працаваў там і там» — то бок тое, што мы ведаем пра рэпрэсаваных. І так ажно да ночы.
— У якіх постсавецкіх краінах, на вашу думку, найлепей выглядае сытуацыя з ушанаваньнем памяці рэпрэсаваных?
— Назаву Ўкраіну. Дарэчы, пры Юшчанку ад украінскай Рады бясьпекі мы атрымалі сьпіс на 300 беларусаў, якіх рэпрэсавалі на Ўкраіне. Напрыклад, чалавек паехаў у камандзіроўку, і там яго прыхапілі. Расею яшчэ назаву. Але там нераўнамерна. Ёсьць рэгіёны, дзе вельмі добра пастаўлена гэтая праца. Мясцовыя ўлады ўключаюць прадстаўнікоў «Мэмарыялу» ў разнастайныя рады пры ўрадах рэгіёнаў. Напрыклад, Благавешчанск. Мы атрымалі ад іх зьвесткі пра беларусаў, якія ў 20-х гадах былі выселеныя ў Сібір, а ў 1937 годзе іх там жа зноў судзілі і расстралялі. Найгоршае становішча — у Беларусі. У мінулым годзе кіраўнік дзяржавы на сустрэчы з расейскімі журналістамі раптам заяўляе: «Гэта ў вас былі рэпрэсіі, у нас высялялі крыху». У мяне валасы тады дыбарам сталі! Нават калі ўлічваць малую ступень дасьледаванасьці, Беларусь страціла больш за ўсіх. Калі браць Маракова, Кузьняцова, то лічбы прыкладна такія: беларускую эліту вынішчылі на 90%. Эліту на Ўкраіне — прыкладна на 60%. У Расеі — на 15%.
— Які статус беларускай філіі «Мэмарыялу»?
— Мы трапілі ў доўгі працэс рэгістрацыі. Я зьвяртаўся ў Міністэрства юстыцыі, затым у Канстытуцыйны суд, Савет міністраў, міжнародны «Мэмарыял» напісаў у нашу «палатку». Усюды мы атрымалі адпіскі, толькі па-рознаму сфармуляваныя. Нас сёньня дзесяць. Гэта і Ігар Кузьняцоў, Сяргей Ханжанкоў, Зінаіда Тарасевіч. Мая пазыцыя — неабходна забясьпечыць легальнае становішча. У «Мэмарыяла» вельмі маштабная праца. Напрыклад, па ўсёй Расеі яны праводзяць конкурсы школьных сачыненьняў па тых ці іншых аспэктах ГУЛАГу. Я быў на адным з узнагароджваньняў такога конкурсу ў Маскве. Я дзьве гадзіны праседзеў са сьлязьмі на вачох. Было ўсё вельмі маштабна праведзена. Вялізная заля, прадстаўнікі ўнівэрсытэтаў, якія найлепшым ляўрэатам прапаноўвалі паступаць да іх па-за конкурсам. Ці магчымая такая дзейнасьць без рэгістрацыі? Я маю намер яшчэ раз «атакаваць» Мін’юст і далей па лесьвіцы пытаньнем нашай рэгістрацыі.

Беларусь страціла больш за ўсіх