Гэтымі днямі жыхары Случчыны і суседніх раёнаў абмяркоўваюць нядаўнюю трагедыю з удзелам супрацоўніка міліцыі.
Паводле афіцыйнай апэратыўнай зводкі, гэты міліцыянт ноччу з суботы на нядзелю 23 верасьня на прыватным аўтамабілі Citroën, знаходзячыся ў нецьвярозым стане, паблізу вёскі Сорагі ня справіўся з кіраваньнем. Аўтамабіль вылецеў з дарогі, урэзаўся ў бэтанаваную агароджу моста й некалькі разоў перакуліўся. У салоне былі дзьве 16-гадовыя школьніцы і малады мужчына 1990 года нараджэньня. Мужчына і адна са школьніц загінулі.
Найгорш цяпер маці загінулай 16-гадовай школьніцы Кацярыны — Алене Церахавай. Сьлёзы роспачы не даюць ёй гаварыць:
«…Вой… ужо ж нічога ня зробіш… Проста зь дзіцём трэба быць асьцярожным… Я ўчора хадзіла ў лякарню, бо там пляменьніца мая ляжыць, якая зь імі ехала. Да гэтага міліцыянта-вадзіцеля мяне не пусьцілі, бо кругом яго — міліцыянты. Але як забіралі Кацюшу з морга, то ён сядзеў і бачыў гэта… Вядома, ён таксама не хацеў гэтага гора. Але ж калі п’яны быў, то навошта піў за рулём?»
Не выпадкова маці сьцьвярджае, што міліцыянт быў п’яны. 22-гадовы брат Кацярыны Дзіма разьведваў прычыны сьмерці сваёй сястры. Запытваю ў Дзімы:
«Ці праўду пішуць і кажуць, што гэты міліцыянт быў п’яны?»
«Гэта так!»
«А можна неяк даказаць гэта?»
«Канечне! У яго ж бралі кроў…»
Таксама Дзіма паведаміў, што гэтага міліцыянта нават у лякарні трымаюць пад аховай:
«Таму што ён быў п’яны за рулём і прычыніў дзьве сьмерці… Ён у кайданках і ланцугах у лякарні… А як па-іншаму зь ім абыходзіцца?»
Дапаўняе спадарыня Ірына, якая праводзіла ўласнае дасьледаваньне гэтага крымінальнага здарэньня й мае падрабязнасьці пра вінаватага ў трагедыі міліцыянта:
«Сам ён — з суседняй вёскі Языль Старадароскага раёну. Як мне пра яго расказалі — „баламут і любіць выпіць“. З Магілёўскага каледжу яго выгналі, нібыта, за пропускі заняткаў і зьяўленьне ў нецьвярозым стане. У Слуцку ён быў на выпрабавальным тэрміне, шарагоўцам патрульна-паставой службы. Працаваў тут усяго некалькі месяцаў…
…Пры аварыі аўтамашына некалькі разоў перакулілася, і пры кожным павароце з машыны нехта вывальваўся… і іх проста раздушвала…»
Жыхар Слуцку, нядаўні кандыдат у дэпутаты па Слуцкай выбарчай акрузе № 67 Анатоль Юрэвіч лічыць, што прычыны трагедыі з удзелам міліцыянта — і распуста сярод міліцыянтаў, і недахопы што да бясьпекі на аўтадарозе «Менск — Мікашэвічы», якую ў народзе празвалі «дарогай сьмерці». Аргумэнты ў Анатоля Юрэвіча наступныя:
«Я калі езьдзіў туды на сустрэчу з выбарцамі, то я тады сказаў старшыні Сораскага сельсавету, што тут здарэньні могуць быць. Але ж хто там будзе слухаць? А дарога там зробленая — нібыта знарок, каб былі здарэньні… На зломе скрыжаваньня яна практычна паварочвае на 90 градусаў на малым радыюсе, і таму нават калі будзеш ехаць з хуткасьцю 60 кілямэтраў у гадзіну, то вылеціш з дарогі….»
Зьвяртаю ўвагу суразмоўцы на тое, што ня першы раз у гэтых мясьцінах міліцыянты становяцца вінаватымі ў аварыях.
Юрэвіч адказвае: «Ну так, а што міліцыянты? Іх жа ніхто не кантралюе! Што хочуць, тое і робяць, дзе хочуць, там і п’юць… Колькі разоў бачыў: сам п’яны едзе — і начальнікі, і ўчастковыя самі п’яныя, а ходзяць „хлопцаў трасуць“, маўляў, дай на пляшку, а то правы забяру…»
Крытычную ацэнку ў Анатоля Юрэвіча выклікае й той факт, што вясковыя школьнікі апынуліся ў легкавіку міліцыянта ноччу, усяго празь некалькі дзён пасьля таго, як набыла сілу пастанова, якая забараняе непаўналетнім дзецям знаходзіцца на вуліцы з 23:00 да 6:00 без суправаджэньня дарослых. Анатоль Юрэвіч:
«У гэтай вёсцы Сорагі тутэйшыя працаўнікі атрымліваюць паўтара мільёна рублёў, а некаторыя — толькі 600–700 тысяч… А пайдзі ў краму — там 60–70 тысяч кіляграм каўбасы. Хлеб тут ужо да 6 тысяч. З-за гэтага людзі кідаюцца хто куды. Могуць быць і наркотыкі, і дзіцячая прастытуцыя, парнаграфія — што хочаш. Таму што ў людзей выйсьця няма, яны ня ведаюць, куды прытуліцца. Гэта там, у Менску, чыноўнікі атрымліваюць 500 даляраў зарплату й кажуць, што „чудесно всем живётся“. Не зусім так у вёсцы. Каб у людзей не было гароду ды ня бульба, морква, буракі, то тут і выжываць няма за што…»

З Магілёўскага каледжу яго выгналі, нібыта, за пропускі заняткаў і зьяўленьне ў нецьвярозым стане