Суд Смаргонскага раёну разгледзіць адміністратыўную справу супраць мастака Алеся Пушкіна. Яго вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі і ў супраціве міліцыянтам.
Суд над Пушкіным павінен быў адбыцца 10 верасьня, аднак тады ён не пасьпеў азнаёміцца з пратаколам..
На пачатку верасьня мастакі Алесь Пушкін, Генадзь Драздоў, Валянцін Варанішча, а таксама грамадзкі актывіст Уладзімер Шульжыцкі зладзілі ў Смаргоні (Гарадзенская вобласьць) акцыю памяці кіраўніка антыкамуністычнага падпольля ў пасьляваенныя гады Расьціслава Лапіцкага.
Усе яны адстаялі ў царкве малебен, які быў заказаны па нявінна забітаму Расьціславу Лапіцкаму, пасьля чаго з партрэтамі Лапіцкага, якія самі намалявалі, ішлі па горадзе. На адной з ціхіх вулачак іх запынілі міліцыянты і даставілі ў пастарунак, дзе на ўсіх былі складзеныя пратаколы за правядзеньне несанкцыянаванага шэсьця.
Пазьней суд аштрафаваў Генадзя Драздова на 3 мільёны рублёў, Валянціна Варанішчу — на адзін мільён, смаргонскага актывіста Ўладзімера Шульжыцкага — на 3 мільёны.
Мастакі вінаватымі сябе не прызналі і заявілі, што будуць абскарджвацца рашэньні суду.
Расьціслаў Лапіцкі нарадзіўся 1 верасьня 1928 году ў вёсцы Касута Вялейскага раёну. У пасьляваенны час ён стварыўшы падпольле, выступіў на барацьбу зь камуністычнай уладай. Расстралялі яго 28 кастрычніка 1950 году за тое, што стварыў моладзевую падпольную арганізацыю, якая распаўсюджвала лістоўкі, скіраваныя супраць Сталіна і бальшавіцкай улады.