Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Смаргоні мастак Пушкін зьнік і знайшоўся

абноўлена

Алесь Пушкін у Смаргонскім судзе
Алесь Пушкін у Смаргонскім судзе
Як паведаміла «Наша Ніва», 10 верасьня пасьля судовага працэсу над мастакамі Алесь Пушкін выйшаў з будынку суду прыкладна ў 17:00-17:30 і да гэтага часу (21:25 вечара) пра яго няма зьвестак. Ён меўся прыйсьці дахаты да Валянціна Варанішчы, але там не аб'явіўся. Мастак нёс з сабой карціны.

Як паведаміў Радыё Свабода актывіст зь Вялейкі Аляксей Сюдак, тэлефон Пушкіна не адказвае:

Сюдак: На маю думку, яго ўсё ж затрымалі. Магчыма і КДБ, бо ў РАУСе жонцы сказалі, што ў іх яго дакладна няма і яны нічога ня ведаюць. Чаму ўлады так сябе паводзяць? Гэта з той жа «опэры», чаму яны і крыжы пад Вялейкай на месцы расстрэлу Лапіцкага пілавалі – яны баяцца памяці пра такіх герояў і баяцца такіх акцыяў. Цяпер сябра Партыі БНФ са Смаргоні павёз у РАУС заяву, што зьнік чалавек. Што рабіць далей, мы вырашаем. І смаргонцы, і вялейчукі, і менчукі, і сябры з Крупак і з замежжа ўвесь час на сувязі.

Як паведаміла Эўрарадыё жонка мастака Яніна Пушкіна, дзесьці пасьля 22-й гадзіны ёй патэлефанаваў Алесь, толькі і сказаў: "Я ў Варанішчы, не хвалюйся".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG