21 верасьня ў райцэнтры Горкі, што на Магілёўшчыне, пачаўся фэстываль працаўнікоў сяла «Дажынкі-2012».
Многім журналістам недзяржаўных мэдыяў адмовілі ў акрэдытацыі на фэстываль. Прайсьці на пляцоўку, дзе сабраліся чыноўнікі й пераможцы сёлетняга жніва, мелі магчымасьць толькі тыя, у каго быў пропуск.
«Дажынкі» ў Горках спачатку зьбіраліся пачаць 14 верасьня. У дзяржаўных газэтах у праграмах тэлеперадачаў было пазначана, што іх адкрыцьцё адбудзецца менавіта ў гэты дзень. Што сталася прычынай пераносу на 21 верасьня, афіцыйна ніхто не тлумачыў. Ідэолягі нават абвяргалі інфармацыю пра 14 верасьня. Незалежны кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, эканаміст Андрэй Юркоў зазначае, што яшчэ тыдзень таму Горкі былі не гатовыя прыняць Аляксандра Лукашэнку:
«Безумоўна, прычына — недаробкі. Рэальна было бачна, што ў горадзе была процьма недаробкаў, і па сёньня іх хапае. Цэнтральныя вуліцы, плошчы, дзе пройдзе сьвята — там усё больш-менш дарабілі. Вось гэтага тыдня ім акурат і не хапала».
Жыхар Горак, сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Віктар Каралькоў лічыць, што «Дажынкі» і выбары ў Палату прадстаўнікоў узаемазьвязаныя. Актывіст зазначае, што за прамінулы тыдзень асаблівых прац у райцэнтры не праводзілася:
«„Дажынкі“ не выпадкова паставілі ў час правядзеньня выбараў. Тым самым яны хочуць адцягнуць увагу ад вельмі важнага палітычнага дзеяньня — байкоту выбараў. На сустрэчах з кандыдатамі ў акадэміі дзесяць чалавек было, а ў першы дзень датэрміновага галасаваньня на тым жа ўчастку, дзе кандыдаты выступалі, паставілі лічбу 713 чалавек з 1000 у сьпісах».
Паводле незалежных назіральнікаў, напярэдадні адкрыцьця «Дажынак» студэнтаў сельгасакадэміі масава прымушалі галасаваць:
«Вал такі ішоў. Выходжу я ў калідор — натоўп студэнтаў пад дзьвярыма. Я ў іх пачала выпытваць, што да чаго. А яны адказваюць: „Нам сказалі прагаласаваць датэрмінова і зьехаць дадому. Вызваліць інтэрнаты для гасьцей „Дажынак“», — паведаміла адна з назіральніц.
Афіцыйныя крыніцы адрапартавалі пра адбудаваныя і адрамантаваныя старыя будынкі райцэнтру. Пра зьнішчаныя — ні слова. Сярод такіх — дом, у якім жыў беларускі літаратар Максім Гарэцкі. Заяўлялася, што на месцы будынка ўсталююць памятны знак. Сёньня кандыдат гістарычных навук Аляксандар Каданчык ня змог прайсьці на месца зьнішчанага будынка:
«Там усюды стаяць хлопцы, якія па пропусках прапускаюць. Як я бачу з адлегласьці ста мэтраў — там проста пляцоўка, прысыпаная зямлёй, нават трава не пасьпела ўзысьці. Побач дарога палепшаная. І больш нічога няма».
Непадалёк ад зьнішчанага будынка на беразе возера ўзьведзены амфітэатар. Там і адбылося адкрыцьцё «Дажынак». Цэнтральную вуліцу райцэнтру, больш як на два кілямэтры, ператварылі ў вялізны кірмаш зь ядою, пітвом, сувэнірамі і атракцыёнамі. Жыхарка Горак спадарыня Тацяна выбралася паглядзець на «Дажынкі»:
«У мяне такое ўражаньне, што ўсе, хто сюды прыйшоў — бегаюць і глядзяць, што можна таньней купіць. Вось цяпер прывезьлі курэй па 19 тысяч, а ў краме яны па 27 тысяч. Зразумела, людзі тут як тут».
Карэспандэнт: «А недаробкаў ці шмат засталося?»
Спадарыня Тацяна: «Дужа шмат. Нам абяцаюць, што ўвесь кастрычнік будуць гэтыя недаробкі выпраўляць. І двары ў нас брудныя, і пад’езды пакурочылі так, што не падыйсьці й не пад’ехаць».
Рамантавалі Горкі да «Дажынак» будаўнікі з усяе Беларусі. Амаль наноў узьвялі чыгуначны і аўтобусны вакзалы. Узьвялі лядовы палац. Пакуль яго будавалі, у суседнім Шклове ўзьвядзеньне лядовай арэны прыпынілі. Пад «Дажынкі» з плошчы перад Горацкім райвыканкамам прыбралі помнік Леніну. Саму яе перайменавалі ў Цэнтральную.

Нам сказалі прагаласаваць датэрмінова і зьехаць дадому

Вось цяпер прывезьлі курэй па 19 тысяч, а ў краме яны па 27 тысяч. Зразумела, людзі тут як тут