На суботу 15 верасьня прызначаныя зьезды Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ, у парадку дня якіх — зьняцьцё раней вылучаных кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Лідэры партыяў прагназуюць, што рашэньні аб зьняцьці будуць ухваленыя. Тым часам у іншых апазыцыйных партыях і арганізацыях не гатовыя адмаўляцца ад удзелу ў выбарах.
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прагназуе, што партыйны зьезд зойме паўтары гадзіны — з 11.30 да 13-й:
«Сярод дэлегатаў ёсьць кансэнсус, рашэньне прынятае яшчэ ў сакавіку, і мы толькі выканаем юрыдычныя прававыя працэдуры — аформім зьняцьцё кандыдатаў у дэпутаты ад АГП. І будзе дакумэнт, дзе будзе першы аналіз першага этапу кампаніі «За сумленныя выбары без Лукашэнкі».
Анатоль Лябедзька на «чацьвёрку» ацэньвае выкарыстаньне партыяй магчымасьцяў агітацыйнай кампаніі:
«Пасланьне, зь якім мы выйшлі, пацэліла ў чаканьні большасьці грамадзтва. Гэта нас натхняе, гэта азначае, што пачатая праца мае добрую пэрспэктыву».
Другая сэсія зьезду Партыі БНФ пачнецца ў суботу а дзясятай. У яе парадку дня адно пытаньне — ацэнка выбарчай кампаніі і прыняцьце рашэньня аб далейшым фармаце дзеяньняў кандыдатаў ад БНФ, паведаміў лідэр партыі Аляксей Янукевіч:
«Папярэдне мы сфармулявалі тыя ўмовы, пры якіх мы будзем лічыць для сябе магчымым разглядаць удзел да самага канца выбараў. Гэта адсутнасьць палітвязьняў і ўключэньне вылучаных намі прадстаўнікоў у склад выбарчых камісіяў. Паколькі гэтыя ўмовы на сёньня ня выкананыя, палітвязьні застаюцца ў турмах, а ў склад участковых выбарчых камісіяў было ўключана вельмі мала нашых прадстаўнікоў, то найбольш верагодны вынік заўтрашняга зьезду — зьняцьцё ўсіх кандыдатаў».
Менавіта такую прапанову Аляксей Янукевіч зьбіраецца ўносіць на разгляд зьезду ў сваім палітычным дакладзе. Разам з тым спадар Янукевіч пазытыўна ацэньвае працу кандыдатаў ад БНФ у часе выбарчай кампаніі:
«Я перакананы, што тыя тэмы, якія мы ўздымалі, сапраўды вельмі актуальныя. Вельмі важна было пра іх размаўляць зь людзьмі. І нашыя тактычныя мэты, нават ацэньваючы зь сёньняшняй пэрспэктывы, дасягнутыя».
Такім чынам, фактычна з наступнага тыдня БНФ і АГП пераходзяць да кампаніі байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў. Тым часам адзін зь лідэраў БХД Віталь Рымашэўскі заклікаў кампанію «Гавары праўду», рух «За свабоду» і БСДП (Грамада) таксама далучыцца да байкоту, бо ў краіне застаюцца палітвязьні. Спадар Рымашэўскі нагадаў пра пагадненьне апазыцыі ад 2 лютага 2012 году, якое прадугледжвала, што ў такіх умовах імёны дэмакратычных кандыдатаў ня могуць заставацца ў выбарчых бюлетэнях.
Аднак падтрымкі гэты заклік не знайшоў. Лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч кажа, што ня мае сумненьняў наконт таго, што ў Беларусі няма выбараў:
«Але я хачу сказаць, што мяне больш цікавіць тое, што думаюць людзі. Калі я стаяў у пікетах, то чуў ад людзей — ідзіце да канца, нават калі выбараў няма. Так казала абсалютная большасьць. Яны кажуць: вось мы хочам прыйсьці, нас загоняць ці не загоняць, і паставіць гэтую птушку. Таму я думаю, што самае лепшае — даць кожнаму кандыдату магчымасьць самому вырашыць. Калі ў яго ёсьць абавязкі перад сваёй камандай, перад людзьмі, і ён ня можа зьняцца — хай ідзе да канца, а калі можа — хай здымаецца».
Сцэнар поўнага байкоту, на думку Аляксандра Мілінкевіча, — найлепшы падарунак уладзе: калі ў яе ня будзе канкурэнтаў на апошнім этапе, то яна дапусьціць назіральнікаў АБСЭ да падліку галасоў, і тыя вымушаныя будуць прызнаць прагрэс у правядзеньні выбараў.
Адзін зь лідэраў кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмітрыеў прытрымліваецца падобнай пазыцыі:
«У „Гавары праўду“ вырашылі, што на гэтых выбарах мы ня можам дыктаваць рэгіёнам, што і як рабіць, зыходзячы са сваіх амбіцыяў ці поглядаў. Гэта вельмі складаная кампанія, мы здавалі вельмі шмат подпісаў, прайшлі шмат кватэраў. 17 верасьня будзе рада кандыдатаў, і яны самі будуць вырашаць, як ім ісьці далей — ці здымацца, ці заставацца».
У Партыі левых «Справядлівы сьвет» вырашылі пакінуць сваіх кандыдатаў у выбарчых бюлетэнях да 23 верасьня.