Пікет АГП прайшоў вечарам 13 верасьня каля сталічнага гандлёвага цэнтру «Рыга». На ім прысутнічалі кандыдаты-сьпікеры АГП Анатоль Лябедзька, Станіслаў Багданкевіч, Ганна Канапацкая, Мікалай Казлоў і Уладзімір Раманоўскі. Актывісты АГП раздавалі прахожым улёткі з просьбай не хадзіць на выбарчыя участкі і не галасаваць на выбарах.
Выступаючы перад прысутнымі, Лябедзька заявіў, што правядзеньне гэтага пікета — своеасаблівы адказ на нявыхад у эфір «нават тых выступленьняў, якія доўжыліся пяць хвілін і то ў запісы і пад цэнзурай».
Тым, каго прымусяць прыйсьці на выбары, ён прапанаваў галасаваць супраць усіх кандыдатаў у дэпутаты, «якімі б сымпатычнымі вам яны ні здаваліся».
Экс-кіраўнік Нацбанку Станіслаў Багданкевіч заявіў, што цяпер вырашэньне эканамічных праблем немагчымае без зьмены улады, — паведамляе БелаПАН.
Маці палітзьняволенага Ігара Аліневіча Валянціна Аліневіч расказала аб праблемах палітзьняволеных, а падпалкоўнік міліцыі Мікалай Казлоў — аб тым, як фальсыфікаваліся выбары ў 2008 годзе.
У канцы пікета Лябедзька заклікаў прысутных далучацца да кампаніі АГП «За сумленныя выбары без Лукашэнкі!». Пікет прайшоў без інцыдэнтаў і прысутнасьці супрацоўнікаў міліцыі ў форме.