На сёньня ў Гомелі арганізаваны толькі адзін агітацыйны пікет. Яго ладзіць у сквэры імя Тараса Шаўчэнкі незалежная кандыдатка, сябра руху «За свабоду» Галіна Краўчанка, якая балятуецца ў Гомельскай-Прамысловай акрузе № 35.
У гутарцы з карэспандэнтам «Свабоды» кандыдат у дэпутаты Галіна Краўчанка паведаміла:
«Першапачаткова, каб зладзіць пікет, трэба было атрымаць дазвол у адміністрацыі Савецкага раёну. Пры гэтым яны павінны былі патэлефанаваць самі, але з раніцы мы не дачакаліся званка. І тады мая давераная асоба патэлефанавала ў прыёмную — там параілі патэлефанаваць у аддзел ідэалёгіі. Але адтуль перанакіравалі назад у прыёмную. І ўжо ў прыёмнай нейкім перапалоханым голасам сказалі: „Мы вам ператэлефануем“. Хвілін праз дваццаць сапраўды патэлефанавалі й сказалі: „Ідзіце“. Далі дазвол».
Галіна кажа, што сквэр імя Шаўчэнкі — адзінае на ўсю акругу месца, дзе можна ладзіць пікеты:
«Раздаваць лістоўкі можна ўсюды, а вось ставіць пікет у нашай 35-й выбарчай акрузе можна толькі ў сквэры. Мы меліся рабіць пікеты ў мікрараёне Фэстывальным, каля Давыдаўскага рынку, дзе шмат людзей. А тут, самі бачыце, людзей няшмат. Але пры гэтым падыходзяць, бяруць улёткі. Падыходзяць актыўна маладыя мамы й таты зь дзецьмі, а таксама бабулі-пэнсіянэркі, якія кажуць: „Мы толькі за маладых!“».
Раней пікеты ладзіць было немагчыма, бо не надрукаваныя былі перадвыбарчыя ўлёткі. Акруговая камісія заўпарцілася, што ва ўлётцы Галіны Краўчанкі пададзены інтэрнэт-адрас «Народнай праграмы», на аснове якой незалежная кандыдатка ў дэпутаты й будуе сваю перадвыбарчую агітацыю. Маўляў, гэта рэкляма «Народнай праграмы», таму спасылку трэба прыбраць. Галіна мусіла зьвяртацца ў Цэнтравыбаркам, і толькі пасьля пісьмовай скаргі непаразуменьне было ўлагоджана.