Беларусь цяпер ня мае намеру адмаўляцца ад датэрміновага галасаваньня на выбарах. Пра гэта паведаміла старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына ў час online-канфэрэнцыі на сайце БелТА.
«Датэрміновае галасаваньне — гэта зручна, нам трэба пашыраць магчымасьці людзей удзельнічаць у выбарах, а не скарачаць іх», — сказала Ярмошына, адказваючы на пытаньне пра мэтазгоднасьць правядзеньня датэрміновага галасаваньня і магчымасьць яго адмены ў будучыні.
На думку кіраўніка ЦВК, у пэрспэктыве можа зьмяніцца форма правядзеньня датэрміновага галасаваньня.
«Магчыма, з дапамогай інфармацыйных сыстэм датэрміновае галасаваньне набудзе іншыя формы. Напрыклад, мы зможам правесьці галасаваньне з дапамогай інтэрнэту, электроннай пошты. Пры гэтым будзе забясьпечана сапраўднасьць і таямніца волевыяўленьня грамадзяніна. Важна забясьпечыць ідэнтыфікацыю выбарца, каб ніхто ня мог прагаласаваць замест яго», — расказала Ярмошына.