«Шмат цяпер ідзе размоваў, ня ведаю, ад каго, з нагоды дэвальвацыі, дэнамінацыі і гэтак далей. Але сам праект бюджэту, вы бачыце, у трыльёнах цяперашніх рублёў, і мы там не прадугледжваем ніякай дэвальвацыі і тым больш дэнамінацыі», — цытуе словы Лукашэнкі ягоная прэсавая служба.
«Вы растлумачце людзям, што мы не пойдзем ні на якую дэвальвацыю. Няма такой неабходнасьці сёньня дэвальваваць нацыянальную валюту. Мы сёньня не стрымліваем курс. Які складаецца, такі складаецца. Я гэта старшыні Нацбанку сказаў пры прызначэньні і пастаянна кантралюю. Калі ў народзе нейкія ідуць няўпэўненасьць, гэта хутчэй за ўсё ад гэтых нашых „сьвядомых“, якія пачынаюць людзей запалохваць», — заявіў Лукашэнка, прымаючы з дазладам кіраўніцтва ўрады і Нацыянальнага банку.
Пра гэта паведамляе БелаПАН.
Сустрэча адбылася 11 верасьня, аднак выказваньні Лукашэнкі пра дэвальвацыю і дэнамінацыю ягонай прэсавая служба распаўсюдзіла толькі 12-га.
Дэвальвацыі мінулых гадоў
Першая дэвальвацыя нацыянальнай валюты адбылася ў Беларусі 2 студзеня 2009 году, калі курс рубля да даляра быў зьніжаны на 20,45%.
Наступная дэвальвацыя, на 56,3%, была праведзена 24 траўня 2011 году.
14 верасьня таго ж году дэ-факта адбылася яшчэ адна дэвальвацыя, калі па выніках першай дадатковай гандлёвай сэсіі на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра склаў 8600 беларускіх рублёў, перавысіўшы ў 1,6 раза афіцыйны курс, усталяваны на асноўных таргах (5355 рублёў).
Ермакова абяцала дэнамінацыю ў 2013-м годзе
У 2013 годзе ў Беларусі можа быць разгледжана пытаньне пра дэнамінацыю беларускага рубля, паведаміла старшыня Нацыянальнага банку Надзея Ермакова 30 красавіка 2012.
На сустрэчы на Слуцкім заводзе эмаляванага посуду, адказваючы на пытаньне пра магчымую дэнамінацыю, Ермакова заявіла, што, хутчэй за ўсё, толькі ў 2013 годзе ўмовы могуць спрыяць таму, каб разгледзець гэтае пытаньне.
14 сакавіка на прамой лініі ў газэце «Рэспубліка» Надзея Ермакова заявіла, што перш чым праводзіць у Беларусі дэнамінацыю, трэба цалкам аднавіць эканоміку.
«Пры той дэвальвацыі, якая ў нас была летась, сёньня пакуль пра дэнамінацыю гаварыць нельга. Трэба аднавіць цалкам эканоміку, грашова-крэдытную сыстэму ўсю прывесьці ў парадак, каб у нас і працэнтныя стаўкі былі нармальныя, хоць бы ніжэй за 10%, тады можна будзе гаварыць пра дэнамінацыю! Любая дэнамінацыя ўсё роўна прыводзіць да росту інфляцыі. Таму што кошты ў прынцыпе акругляюцца. Але на рынку, калі памятаеце апошнюю дэнамінацыю, таньнейшым нішто ня стала. Засталіся з тымі ж нулямі», — адзначыла тады Ермакова.
«Ня выключана, што калі-небудзь дэнамінацыя будзе, калі ў нас моцна вырастуць прыбыткі і ў нашых гаманцах гэтыя купюры ўжо ня будуць зьмяшчацца. Сёньня пакуль і ў балянсе, і ў калькулятарах, і ў гаманцах усе нулі яшчэ зьмяшчаюцца», — сказала Ермакова.
Апошні раз дэнамінацыя беларускага рубля — у суадносінах 1:1.000 — праводзілася ў Беларусі 1 студзеня 2000 году. Тады Нацыянальны банк увёў у абарачэньне банкноты вартасьцю 1, 5, 10, 20, 50, 100, 500, 1000 і 5000 рублёў, а пазьней — 10 000, 20 000, 50 000 і 100 000 рублёў.
На працягу 2000 году паралельна хадзілі купюры старога і новага ўзору. 30 сьнежня 2003 году тэрмін абмену старых грошай выйшаў.