Кандыдаты ў дэпутаты патрабуюць тэрмінова вызваліць лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча ды іншых беларускіх палітвязьняў.
З 11 верасьня прысуд Зьмітру Дашкевічу, якому дадалі год зьняволеньня нібыта за непадпарадкаваньне, уступіў у сілу. Актывіст не прызнаваў законнасьць прысуду і ня стаў яго абскарджваць. Сёньня «Малады фронт» распаўсюдзіў зварот 114 кандыдатаў у дэпутаты, якія паставілі свае подпісы пад патрабаваньнем тэрмінова вызваліць Зьмітра Дашкевіча ды іншых палітвязьняў. Сярод іншага ў звароце сказана:
«Пераследаваньні, якія зазнае Дашкевіч, носяць выразна палітычны характар і супярэчаць міжнародным абавязаньням Беларусі, у прыватнасьці па недапушчэньні жорсткага і бесчалавечнага абыходжаньня і пакараньня, — упэўненыя беларускія і міжнародныя праваабаронцы.
Мы, кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, прадстаўляем розныя дэмакратычныя партыі і рухі. У нас могуць быць свае погляды на будучыню нашай краіны, розныя стратэгіі ўдзелу ў выбарчай кампаніі. Але ўсіх нас аб’ядноўвае імкненьне дамагчыся таго, каб Беларусь зрабілася дэмакратычнай краінай без паліцэйскага перасьледу іншадумцаў, без палітычных зьняволеных. Таму мы заяўляем:
Свабоду Змітру Дашкевічу!
Свабоду палітвязьням! Свабоду Мікалаю Статкевічу, Мікалаю Аўтуховічу, Паўлу Севярынцу, Алесю Бяляцкаму, Эдуарду Лобаву, Сяргею Каваленку, Васілю Парфянкову, Ігару Аліневічу, Аляксандру Францкевічу, Мікалаю Дзядку, Яўгену Васьковічу, Паўлу Сырамалотаву, Арцёму Пракапенку!»
Зварот падпісалі 114 кандыдатаў у дэпутаты, сярод іх вядомыя палітыкі і грамадзкія дзеячы Рыгор Кастусёў, Аляксей Янукевіч, Валер Ухналёў, Анатоль Лябедзька, Юрый Хашчавацкі, Леў Марголін, Станіслаў Багданкевіч, Мікалай Казлоў ды іншыя.