«Заклікаем прыняць удзел у круглым стале ўсіх палітыкаў, праваабаронцаў, усіх неабыякавых неабыякавых грамадзян Беларусі. Будзьма разам! Будзьма салідарнымі!», — заявіла прэсвай службе партыі БХД кіраўніца праваабрончай групы «За Волю» Ганна Шапуцька.
4 жніўня лідэр незарэгістраванай у Беларусі моладзевай арганізацыі «Малады фронт» Зьміцер Дашкевіч пераведзены з Глыбоцкай калёніі ў Віцебскі сьледчы ізалятар.
Новы адрас для допісаў Зьмітру Дашкевічу: 210026, Віцебск, вул. Гагарына, 2, СІЗА-2. Дашкевічу Дзьмітрыю Вячаслававічу.
28 жніўня на закрытым выязным пасяджэньні суд прызнаў Зьмітра Дашкевіча вінаватым у «злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы» і пакараў яго годам пазбаўленьня волі.
24 сакавіка 2011 году суд асудзіў Дашкевіча да двух гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму, а Лобава да чатырох гадоў.
Пацярпелых Алега Малышава і Канстанціна Савіцкага, якіх нібыта пабілі Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, ніхто на працэсе так і ня ўбачыў. Суд ужыў да іх асаблівыя ахоўныя захады, таму што яны, маўляў, баяцца помсты родных і паплечнікаў Дашкевіча ды Лобава. Таму свае паказаньні яны давалі з суседняга з судовай заляй пакоя, праз прыадчыненыя дзьверы. Зьміцер Дашкевіч на судзе заявіў, што бойка, пасьля якой яго арыштавалі, была справакаваная ўладамі, каб нэўтралізаваць яго перад выбарамі.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала лідэра «Маладога фронту» вязьнем сумленьня.
У глыбоцкай калоніі Дашкевіч адбываў пакараньне па крымінальнай справе, узбуджанай у канцы 2010 года. Напярэдадні апошніх выбараў прэзыдэнта Беларусі, 18 сьнежня 2010 года, Дашкевіча і яго таварыша па «Маладому фронту» Эдуарда Лобава затрымалі ў Мінску па абвінавачваньні ў зьбіцьці двух мужчын. У сакавіку 2011 года Дашкевіч быў асуджаны да двух гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Прадстаўнікі апазыцыі і праваабаронцы расцанілі арышт Дашкевіча і Лобава, асуджанага да чатырох гадоў пазбаўленьня волі, як прэвэнтыўную меру па зачыстцы актывістаў апазыцыі напярэдадні выбараў.
Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Дашкевіча і Лобава палітычнымі вязьнямі.