Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Дашкевіч у адзіночнай камэры пад трывалым назіраньнем


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч ужо некалькі дзён як знаходзіцца ў Віцебскім СІЗА, куды яго прывезьлі па этапе з Глыбоцкай калёніі пасьля суду за непадпарадкаваньне.

Зьмітра наведаў адвакат, ад якога стала вядома, што этапаваньне для палітвязьня прайшло без правакацый. Зараз Дашкевіча трымаюць ў асобнай камэры, пры гэтым за ім стала вядзецца назіраньне, паведаміла ягоная нявеста Наста Палажанка, якая размаўляла з адвакатам.

«Кажа, што ён пад 100% назіраньнем, бо калі ён нешта робіць ня тое з пункту гледжаньня ахоўнікаў, яму па гучнай сувязі ў камэру паведамляюць, што, маўляў, гэтак не рабі. Нейкая схаваная відэакамэра, відаць, ўсталявана, бо яе не відаць. Незразумела, як назіраюць. У камэры ён адзін, паколькі прысуд яшчэ не ўступіў у сілу. Будзе там невядома колькі. Мы з бацькам Дзімы былі ў дэпартамэнце выкананьня пакараньняў, там адмовіліся сказаць, куды яго накіруюць. Маўляў, ня ведаюць. Мы пакінулі там заяву, каб там тэрмінова паведамілі пра гэта, калі стане вядома.»

Зьміцер Дашкевіч, які мусіў выйсьці на волю ужо ў сьнежні, атрымаў у жніўні яшчэ год зьняволеньня нібыта за непадпарадкаваньне супрацоўнікам калёніі. Дашкевіч зьвязвае перасьлед выключна з палітычнымі прычынамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG