7 верасьня тэлеканал «Беларусь-2» паказаў дэбаты кандыдатаў на дэпутацтва, якія балятуюцца ў Палату прадстаўнікоў па Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 85.
У дэбатах удзельнічаў пракурор Магілёўскай вобласьці Эдуард Сянькевіч. Ягоны апанэнт, вылучэнец ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі, будаўнік Аляксей Паўлоўскі, зьвінаваціў абласную пракуратуру ў тым, што яна недастаткова дбайна праверыла факты, выкладзеныя ў скарзе пра абвал сьцяны на будоўлі мэблевай фабрыкі, якую ўзводзіць літоўскі інвэстар.
Паўлоўскі — Сянькевічу: «Я зьвярнуўся на імя старшыні аблвыканкаму, каб прынялі меры, бо ўзводзілі сьцены з парушэньнем тэхналёгіі. Праз тры месяцы сьцены абрынуліся. Напісаў заварот нашаму абласному пракурору Сянькевічу на непрыняцьце мераў. Адказ ён даў, што факты не пацьвердзіліся. Я хацеў падэбатаваць з спадаром Сянькевічам: «Як ён будзе вырашаць пытаньні выбарцаў, калі аварыйная сытуацыя з завалам сьцяны з фотаздымкамі… і факты не пацьвердзіліся? Як тады працуе пракуратура? Як ён, будучы прызначаным дэпутатам, зьбіраецца выконваць наказы выбарцаў і прымаць законы?»
Сянькевіч — Паўлоўскаму: «Мяне проста прымушае Аляксей Сямёнавіч піярыць гэтую арганізацыю. Літоўскі капітал прыехаў сюды будаваць мэблевую фабрыку. Тысяча працоўных месцаў. Вялізны заробак. І вось гэтая сьцяна, пра якую ён кажа. Спэцыялісты выяжджалі й правяралі. Восем месяцаў яна ніяк не абрынецца. Каб Вы самі яе штурхнулі, Аляксей Сямёнавіч, дык мо яна тады б абрынулася? Вы можаце якія заўгодна фота паказваць, але яны не пацьвярджаюцца спэцыялістамі. Вы бы ўжо ўладкаваліся працаваць. Вам 53 гады, а вы не працуеце. Сядзіце на шыі ў выбарцаў. Калі гэта скончыцца? 1215 месцаў вакантныя!»
Працягнуць дыскусію між будаўніком і пракурорам не дазволіў ліміт часу.
Аляксей Паўлоўскі беспрацоўны з 10 лютага. Ён кажа, што зь ім не працягнулі кантракт, бо ён бараніў правы працоўных. Пра спыненьне працоўных адносінаў Паўлоўскаму паведамілі за месяц да звальненьня, 9 студзеня. На наступны дзень пятнаццаць муляраў акцыянэрнага таварыства «Прамжылбуд» пісьмова зьвярнуліся да кіраўніцтва прадпрыемства з патрабаваньнем не звальняць актывіста, інакш яны ня будуць працягваць сваіх кантрактаў і выйдуць з афіцыйнага прафсаюзу. У наступныя дні, пасьля гутарак працаўнікоў сам-насам з кіраўніцтвам «Прамжылбуда», трынаццаць зь іх адракліся ад сваіх подпісаў.
Яшчэ адзін вылучэнец ад апазыцыі, актывіст партыі БНФ Віталь Макаранка, з экрану тэлевізара заклікаў улады вызваліць палітвязьняў:
«Я асабіста зьвяртаюся да нашых уладных структур, што неабходна вызваліць тых людзей, якіх „Міжнародная амністыя“ прызнае „вязьнямі сумленьня“, тэрмінова. Гэта адчыніць шлях для нармалізацыі стасункаў з Эўразьвязам, Злучанымі Штатамі Амэрыкі».
У дэбатах, акрамя Эдуарда Сянькевіча, Аляксея Паўлоўскага ды Віталя Макаранкі, удзельнічалі вылучэнка ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Анатасія Войтава і беспартыйная кандыдатка Тацяна Кузьмянкова. У палеміку яны не ўступалі.