Генпракуратура Беларусі адмовіла Кіргізстану ў выдачы Джаныша Бакіева, малодшага брата былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева. Чаму беларускі бок, нават пагаршаючы адносіны з Кіргістанам, не жадае выдаваць Бакіевых? Наколькі далёка можа зайсьці канфлікт афіцыйнага Менску з Бішкекам? Як тут можа паводзіць сабе Расея? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Андрэй Фёдараў.
Цыганкоў: «Чаму беларускі бок гэтак упарта ідзе на канфлікт з Бішкекам у выпадку з Бакіевымі? Чаму афіцыйны Менск гатовы пашыраць канфлікт з Кіргізстанам, абы ня выдаць гэтых асобаў?»
Фёдараў: «Таму што ў адваротным выпадку беларускае кіраўніцтва страціць свой твар. Уявіце сабе — спачатку далі прытулак, а потым выдалі. Гэта азначае, што на афіцыйны Менск можна націснуць, і тады ён паддасца. Гэта што тычыцца Курманбека Бакіева. Што тычыцца ягонага брата, то ягоная выдача выглядала б вельмі непасьлядоўна. Аднаго брата пакінуць, а іншага — выдаць? Як бы тут выглядала беларускае кіраўніцтва ў вачах Бакіевых ды ў вачах беларусаў?»
Цыганкоў: «Неназваная крыніца зь беларускага ўраду заклікала Бішкек прытрымлівацца „здаровага сэнсу“ ў сытуацыі з Бакіевымі. Бо ў іншым варыянце „Бішкеку будзе цяжка стаць канструктыўным партнэрам у якасьці паўнапраўнага сябра Мытнага зьвязу“. То бок, беларускія ўлады фактычна шантажуюць Кіргізстан складанасьцямі ва ўступленьні ў Мытны саюз. Наколькі Бішкеку цяпер патрэбна гэтае ўступленьне?»
Фёдараў: «Я ведаю, што такія намеры ў іх ёсьць. Але пытаньне ў тым, наколькі гэта сур’ёзна, і наколькі яны гатовыя — нават без кантэксту сытуацыі з Бакіевымі.
Тое, што зь Менску гучаць такія „папярэджаньні“ — таксама зразумела, бо Бішкек вельмі актыўна апошнім часам узяўся за справу выдачы Бакіевых. Беларускаму боку гэта, натуральна, не падабаецца, і ён спрабуе гэтыя памкненьні спыніць».
Цыганкоў: «Здаецца, Менск ня вельмі хвалюе пагаршэньне адносінаў зь Бішкекам — таваразварот паміж краінамі даволі малы. Але што можа яшчэ зрабіць Кіргізстан? Апэляваць да структураў СНД?»
Фёдараў: «Тэарэтычна —так. Але я не ўпэўнены, што там Бішкек чакае нейкі посьпех. Мы ведаем, як працуюць структуры СНД. І таму Бішкек там атрымае толькі чарговую пстрычку па носе, бо ніхто у межах СНД ня можа прымусіць Беларусь зрабіць тое, што патрабуе Кіргізстан. Канечне, паўплываць на Менск магла б Масква, але яна не зьбіраецца гэтага рабіць, бо не жадае ўмешвацца ў гэтую сытуацыю, каб не псаваць адносіны з Беларусьсю».