Гэта Алег Хлышчанка заявіў у інтэрвію газэце «Советская Белоруссия».
«Прычым часьцей за ўсё (адмаўляюць) па надуманых падставах. Нібыта ў нас у краіне месцы пазбаўленьня волі не адпавядаюць мінімальным прынцыпам эўрапейскага пэнітэнцыярнай права па пытаньнях абыходжаньня з зьняволенымі, у нас не можа быць прадастаўленая пісьмовая прававая дапамога, — сказаў Хлышчанка — Але ў нас з Чэхіяй таксама ёсьць дамова, і мы свае абавязацельствы стараемся выконваць. Для нас існуе толькі закон і няма ніякіх палітычных момантаў. Калі маюцца законныя падставы для выдачы злачынца, мы яго выдаём, няма такіх падстаў — адмаўляем. Нядаўна мы прынялі рашэньне аб выдачы Чэхіі грамадзяніна Ўкраіны для прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці».
Па словах прадстаўніка генпракуратуры, краіны СНД адмаўляюцца выдаць злачынцаў у адзінкавых выпадках.
Агенцтва БелаПАН у камэнтары да інтэрвію сп-ра Хлышчанкі дадае, што беларускі бок неаднаразова адмаўляў у выдачы Кіргізстану былога прэзыдэнта Курманбека Бакіева, які прыбыў у Беларусь у красавіку 2010 года па запрашэньні Аляксандра Лукашэнкі. Генпракуратура не знайшла для экстрадыцыі прававых падстаў. Акрамя таго, афіцыйны Менск да гэтага часу не пацьвердзіў факт знаходжаньня ў краіне яго брата Джаныбека Бакіева, які быў выпадкова сфатаграфаваны актывістам беларускай апазыцыі Міхаілам Пашкевічам. Бішкек адклікаў свайго пасла з Беларусі ў сувязі з адсутнасьцю рэакцыі Менску на ноту, што датычылася знаходжаньня ў краіне Джаныбека Бакіева і асобаў, якія яго суправаджалі.