Перадвыбарчы выступ кандыдата ў дэпутаты ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Бабруйску Мацьвея Хатары не паказалі ў эфіры тэлеканалу «Беларусь-2».
Двое канкурэнтаў актывіста па Бабруйскай-Ленінскай акрузе № 78 па тэлебачаньні выступілі. Эфірны час на выступ Хатары быў запоўнены тэлезамалёўкай пра ўпарадкаванасьць Бабруйску.
У сваім выступе Мацьвей Хатары заклікаў выбарцаў байкатаваць выбары ў Палату прадстаўнікоў.
Хатары: «Мяне адразу папярэдзілі на тэлебачаньні й радыё, што выступ будзе давацца на цэнзуру ў выбаркам. На радыё супрацоўніца сказала адразу, што выступ ня будзе зацьверджаны адназначна. Я гэтага чакаў, але ўсё ж спадзяваўся, што нешта змантажуюць. Мой выступ быў дужа ляканічным, даволі тэзісным — „без вады“. У кожным сказе, як гаворыцца, праўда-матка, таму не знайшлі, чаго пакінуць».
У сваім выступе актывіст назваў выбары ў Палату прадстаўнікоў фарсам. Заявіў, што «рэжым Лукашэнкі — гэта тупік, а свабодныя чэсныя выбары — гэта выйсьце з тупіку». Зазначыў: «Каб дамагчыся чарговай перамогі, цяперашняму рэжыму патрэбна толькі адно: каб вы прыйшлі на выбарчыя ўчасткі. Бюлетэнь, які вы кінеце ў скрыню, ніякага значэньня ня мае. Нашы галасы не зьбіраюцца лічыць. У нас скралі права выбару! Рэжыму патрэбны толькі росьпіс у ведамасьці на атрыманьне бюлетэня». «Хочаце чэсных выбараў — не ідзіце на нячэсныя. Давайце пакажам, што ў краіне гаспадар — народ», — заклікаў у перадвыбарчым выступе кандыдат на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў ад АГП Мацьвей Хатары.