Камітэт дзяржаўнай бясьпекі правярае, ці сапраўды да магілёўскага актывіста няўрадавай арганізацыі «Грамадзянскі форум» Уладзіслава Ярашова прыходзіў чалавек, які назваўся супрацоўнікам КДБ. Занепакой спэцслужбы выклікалі публікацыі на гэту тэму.
Публікацыі ў незалежных інтэрнэт-выданьнях пра візыт да Уладзіслава Ярашова супрацоўніка КДБ зьявіліся 15 жніўня. Як сьцьвярджалася, да актывіста прыйшоў малады чалавек, які назваўся кэдэбістам. Ён распытваў пра фінансаваньне й арганізацыю працы ў выбарчай камандзе незалежнага вылучэнца на дэпутацтва Уладзімера Пунчанкі, у падтрымку якога Ярашоў зьбіраў подпісы. Пазьней, пасьля зьяўленьня публікацыяў, актывіста дапыталі ў магілёўскім КДБ. Пра допыт і візыт «камітэтчыка» актывіст казаць цяпер устрымліваецца:
«Я не хацеў бы агалошваць усё гэта. Для мяне гэта цяпер будзе праблематычна. Я яшчэ даў забавязаньне не разгалошваць нічога — не даваць неправераную інфармацыю».
Ад магілёўскіх праваабаронцаў вядома, што падчас допыту камітэтчыкі высьвятлялі ў Ярашова, хто ж да яго прыходзіў. Праваабаронца Аляксей Колчын заяўляе:
«Шчыра кажучы, я не магу паверыць, каб нехта наважыўся, прыкрываючыся шыльдай КДБ, у нейкага актывіста пра нешта выпытваць. Тут самім спэцслужбістам лепш павінна быць бачна, дзе ім разабрацца й не рабіць з гэтага тэатру. У тым сэнсе — чаму мы пра гэта напісалі. Хай шукаюць таго чалавека, якія прыходзіў. Ён жа тэлефанаваў, дамаўляўся. Гэта ж усё няцяжка высьветліць».
Тым часам у Менскім КДБ дапыталі праваабаронцу Тацяну Равяку. Нагодай для выкліку стала менавіта публікацыя пра візыт да Ярашова невядомага супрацоўніка КДБ на сайце праваабарончай арганізацыі «Вясна». Як паведаміла «Свабодзе» спадарыня Равяка, спэцслужбоўцы выпытвалі, ці правярала яна апублікаваныя факты, якія дыскрэдытуюць ня толькі КДБ як дзяржаўны орган, але й Рэспубліку Беларусь. Праваабаронца задаецца пытаннем, ці сапраўды магло такое стацца, каб нехта наважыўся, прыкрываючыся КДБ, дапытваць актывіста:
«Магчыма й фальшывы супрацоўнік КДБ. Цяжка сказаць, ці гэта правакацыя супраць назіральнікаў, якія фіксуюць парушэньні. Ці хтосьці выкарыстоўвае шыльду КДБ зь нейкімі невядомымі мне мэтамі. Гэта сапраўды нагода для расьсьледаваньня тых жа супрацоўнікаў КДБ. Мне б было цікава, чым гэтае расьсьледаваньне скончыцца — ці яны знойдуць гэтага самазванца».
Даведацца пра пазыцыю ўпраўленьня Камітэту дзяржаўнай бясьпекі па Магілёўскай вобласьці наконт візыту невядомага супрацоўніка КДБ да Ўладзімера Ярашова не ўдалося. На тэлефанаваньні ў прэсавую службу ўпраўленьня не адзываліся.

Тут самім спэцслужбістам лепш павінна быць бачна, дзе ім разабрацца й не рабіць з гэтага тэатру