Берасьцейскі гарвыканкам вызначыў месцы ў абласным цэнтры для правядзеньня агітацыйных выбарчых масавых мерапрыемстваў, а таксама памяшканьні для арганізацыі сустрэч кандыдатаў у дэпутаты з выбарцамі.
Агулам для арганізацыі масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў дэпутаты у Берасьці гарвыканкамам вызначана 15 месцаў. Сярод іх — 4 пляцоўкі ля крамаў і ўнівэрмагаў, 4 месцы ў парках і сквэрах, 5 месцаў на стадыёнах, спартыўных пляцоўках, стрэльбішчах, пляцоўках установаў, 1 пляцоўка на скрыжаваньні вуліц, 1 пляцоўка на плошчы Свабоды.
Кіраўнік Берасьцейскай абласной арганізацыі БСДП(Г) Ігар Маслоўскі, які вылучае сваю кандыдатуру на выбары ў парлямэнт, кажа, што ў пераліку адсутнічаюць найбольш прывабныя мясьціны для агітацыі:
«Не патрапілі ў пералік галоўная берасьцейская плошча Леніна, ажыўленая пешаходная вуліца Савецкая, пляцоўка каля Цэнтральнага рынку. Раней нам казалі, што на Савецкай вуліцы нельга зьбіраць подпісы, бо там дзень гораду сьвяткуецца. Але ж ён ужо прайшоў, і ўсё роўна там не дазваляюць агітаваць! А па акрузе № 2, напрыклад, гэта самыя непрыдатныя месцы для вулічнай агітацыі: стадыён, стрэльбішча… Хіба ж там людзі ходзяць? Там трэба спортам займацца, а не агітаваць. Усяго атрымліваецца па 3-4 месцы на акругу. Хіба гэта агітацыя? Таму, я лічу, што цяперашнія ўмовы значна горшыя, чым у 2008 годзе. Кандыдатаў будуць хаваць на стрэльбішчах і ў памяшканьнях».
Намесьнік кіраўніка Берасьцейскай абласной арганізацыі партыі БНФ Уладзімер Красько выказвае меркаваньне, што пляцоўкі для масавых мерапрыемстваў адмыслова адабраныя нешматлюдныя:
«Месцы, вызначаныя гарвыканкамам для сустрэч з кандыдатамі па-за памяшканьнямі і для пікетаваньня знаходзяцца ў спальных раёнах гораду, на пляцоўках, якія вельмі далёкія ад таго, каб назваць іх шматлюднымі. Адмыслова адабраныя пляцоўкі, на якіх праводзіць масавыя мерапрыемствы бессэнсоўна, нягледзячы на тое, што Канстытуцыяй гарантавана права грамадзянам на мірныя сходы. Тым больш, гэта важна ў час выбараў».
Гарвыканкам таксама вызначыў памяшканьні для правядзеньня сустрэч кандыдатаў, іх давераных асобаў з выбарцамі. У асноўным гэта памяшканьні школаў.