Актывісты кампаніі «Гавары праўду!» прааналізавалі склад выбарчых камісіяў на працягу пяці апошніх выбараў: прэзыдэнцкіх 2006 году, парлямэнцкіх 2008 году, выбараў у мясцовыя Саветы 2010 году, прэзыдэнцкіх 2010 году і маючых адбыцца парлямэнцкіх выбараў 2012 году.
Каардынатар кампаніі Аляксандар Фядута апавёў, што да апошняга моманту яны ня ведалі, як назваць гэты праект, хаця працаваць над ім пачалі яшчэ ў сьнежні мінулага года. І ўрэшце рэшт падказалі спадары Ярмошына і Лазавік:
«Яны сказалі: „Мы салдаты Радзімы“. Яны хлусяць. І мы кажам: „Спадарства, гаварыце праўду. Ніякія вы не салдаты, таму што салдат ні за што не адказвае, як яму здаецца. Вы — генэралы, якія пасылаюць салдат і ведаеце, на што іх пасылаюць“. Таму сёньня мы будзем гаварыць не пра генэралаў, а пра салдат, якія сядзяць у акопах выбарчых камісіяў і думаюць, што ім ніколі не зададуць пытаньне, а чым насамрэч вы там займаецеся?».
Усяго было прааналізавана 126 333 пэрсаналіі. Гэта без уліку сябраў участковых камісій сёлетніх парлямэнцкіх выбараў, сьпісы якіх яшчэ не апублікаваныя. Дарэчы, ва ўчастковыя выбарчыя камісіі трапіла 0,09% прадстаўнікоў апазыцыі. Маўляў, у іх няма досьведу, ведаў, кажа каардынатар камрпаніі «Гавары праўду!» Юры Салодкі:
«Прыклад — Аляксандар Фядута таксама быў вылучаны праз збор подпісаў у камісію, дзе балятуецца наш палітычны партнэр Аляксандар Мілінкевіч. Яго таксама не ўключылі ў камісію, бо ў яго няма ні вопыту, ні ведаў. І настаўніца, якая мае 2–3 гады стажу працы ў школе, яна больш ведае пра выбары, лепш ведае заканадаўства, чым Аляксандар Фядута. Тут і сьмешна, і горка адначасова».
Інфармацыя пра сябраў камісіяў цалкам адкрытая, яна павінна быць у адкрытым доступе, хаця здабыць яе было ня так лёгка: у некаторых рэгіёнах у бібліятэках не было ў падшыўках экзэмпляраў гаээт, дзе гэта друкавалася, кажа Аляксандар Фядута:
«Перш за ўсё нас цікавіла, ці ёсьць сярод сябраў цэнтральнай, акруговых, участковых выбарчых камісіяў так званыя „рэцыдывісты“? Напрыклад, па Менскай вобласьці амаль 18% — гэта тыя, каго ўключаюць у камісіі 3 разы на працягу пяці апошніх электаральных кампаній».
А 9,2% сябраў камісіяў траплялі па 4 разы; 2,7% — па 5 разоў па Менскай вобласьці. Па колькасьці вылучэньняў сябраў выбарчых камісіяў у лідэрах БРСМ, рэспубліканскае аб’яднаньне «Белая Русь», афіцыйныя прафсаюзы і ўстановы адукацыі. Значная большасьць сябраў участковых выбарчых камісіяў — настаўніцы.
Фядута: «Я заўжды казаў сваім былым калегам: калі вы хочаце паскардзіцца на жыцьцё, то гэта не да мяне. Таму што гэтую ўладу робіце вы».
Таксама актывісты кампаніі «Гавары праўду!» прааналізавалі, як і дзе, ад якіх арганізацый былі вылучаныя самыя актыўныя сябры выбарчых кампаніяў. Юлія Алдухова, да прыкладу, двойчы вылучалася Лібэральна-дэмакратычнай партыяй Беларусі па Маскоўскім раёне сталіцы, адзін раз — шляхам збору подпісаў, і адзін раз — Беларускім фондам міру. Супрацоўніца Савецкага райвыканкаму Сьвятлана Змачынская вылучалася адзін раз Беларускім саюзам юрыстаў, Беларускім фондам міру і двойчы — шляхам збору подпісаў.
У «чорным сьпісе» неўязных у Эўразьвяз — 24 прозьвішчы прадстаўнікоў выбаркамаў.
Сустаршыня кампаніі «За справядлівыя выбары» Сяргей Калякін кажа, што гэты дакумэнт — вельмі карысная праца:
«Яна дазваляе нам прадметна ўзяцца за тых, хто адказвае за наша жыцьцё. А гэта сябры выбарчых камісій. Калі мне кажуць, што Ярмошына вінаватая, я адказваю, што Ярмошына з Лазавіком якраз менш за ўсё вінаватыя. Яны мэханічна складаюць лічбы, якія былі сфальшаваныя на ўчастковых камісіях і часткова на стадыі акруговых камісіяў».
Дакумэнт будзе дапрацаваны, як толькі зьявяцца сьпісы ўчастковых выбарчых камісіяў на парлямэнцкіх выбарах 2012 году.
«Яны сказалі: „Мы салдаты Радзімы“. Яны хлусяць. І мы кажам: „Спадарства, гаварыце праўду. Ніякія вы не салдаты, таму што салдат ні за што не адказвае, як яму здаецца. Вы — генэралы, якія пасылаюць салдат і ведаеце, на што іх пасылаюць“. Таму сёньня мы будзем гаварыць не пра генэралаў, а пра салдат, якія сядзяць у акопах выбарчых камісіяў і думаюць, што ім ніколі не зададуць пытаньне, а чым насамрэч вы там займаецеся?».
Усяго было прааналізавана 126 333 пэрсаналіі. Гэта без уліку сябраў участковых камісій сёлетніх парлямэнцкіх выбараў, сьпісы якіх яшчэ не апублікаваныя. Дарэчы, ва ўчастковыя выбарчыя камісіі трапіла 0,09% прадстаўнікоў апазыцыі. Маўляў, у іх няма досьведу, ведаў, кажа каардынатар камрпаніі «Гавары праўду!» Юры Салодкі:
Інфармацыя пра сябраў камісіяў цалкам адкрытая, яна павінна быць у адкрытым доступе, хаця здабыць яе было ня так лёгка: у некаторых рэгіёнах у бібліятэках не было ў падшыўках экзэмпляраў гаээт, дзе гэта друкавалася, кажа Аляксандар Фядута:
«Перш за ўсё нас цікавіла, ці ёсьць сярод сябраў цэнтральнай, акруговых, участковых выбарчых камісіяў так званыя „рэцыдывісты“? Напрыклад, па Менскай вобласьці амаль 18% — гэта тыя, каго ўключаюць у камісіі 3 разы на працягу пяці апошніх электаральных кампаній».
А 9,2% сябраў камісіяў траплялі па 4 разы; 2,7% — па 5 разоў па Менскай вобласьці. Па колькасьці вылучэньняў сябраў выбарчых камісіяў у лідэрах БРСМ, рэспубліканскае аб’яднаньне «Белая Русь», афіцыйныя прафсаюзы і ўстановы адукацыі. Значная большасьць сябраў участковых выбарчых камісіяў — настаўніцы.
Фядута: «Я заўжды казаў сваім былым калегам: калі вы хочаце паскардзіцца на жыцьцё, то гэта не да мяне. Таму што гэтую ўладу робіце вы».
Я заўжды казаў сваім былым калегам: калі вы хочаце паскардзіцца на жыцьцё, то гэта не да мяне. Таму што гэтую ўладу робіце вы