У Беларусі стаў недаступны сайт міжнароднай платформы Change.org, на якім праводзіўся збор подпісаў за вызваленьне журналіста Антона Сурапіна і рыэлтара Сяргея Башарымава, затрыманых паводле крымінальнай справы аб незаконным перасячэньні беларускай мяжы шведзкім лёгкаматорным самалётам.
У Расеі і ва Ўкраіне рускамоўная вэрсія сайту працуе без праблем, паведамляюць каардынатары плятформы.
«Тое, што нас заблякавалі ў Беларусі, — сьведчаньне эфэктыўнасьці онлайн-пэтыцый і значнасьці нашай працы, — мяркуе каардынатар кампаній Change. org па Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі Дзьмітры Савелаў. — Наша галоўная задача — даць людзям у Беларусі ды іншых краінах рэсурсы і інструмэнты, якія дазвалялі б ім публічна заяўляць пра несправядлівасьць і праблемы, якія іх хвалююць, а таксама арганізоўвацца разам для іх вырашэньня».
Паводле слоў Савелава, апошні раз сайт Change. org быў заблякаваны ў Кітаі, «калі музэй Гугенхайма арганізаваў міжнародную кампанію за вызваленьне мастака Ай Вэйвэя».
Change.org — глябальная плятформа, з дапамогай якой любы чалавек можа пачаць сваю грамадзянскую кампанію ў інтарэсах сацыяльных і іншых перамен. Плятформай карыстаюцца больш як 15 мільёнаў чалавек ва ўсім сьвеце, зь іх 150 тысяч — у Беларусі, ва Ўкраіне і Расеі. Беларусы сталі актыўна выкарыстоўваць плятформу Change. org пасьля таго, як Любоў Кавалёва — маці пакаранага сьмерцю за тэракт у менскім мэтро Ўладзіслава Кавалёва — пачала міжнародную кампанію за адмену сьмяротнай кары ў Беларусі і сабрала 67.000 подпісаў.