Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурапін вязень сумленьня, Башарымаў – не


Праваабрончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала вязьнем сумленьня фатографа Антона Сурапіна. «Свабода» зьвярнулася туды з пытаньнем, чаму ня быў прызнаны вязьнем сумленьня рыэлтар Сяргей Башарымаў. Вось што адказала прадстаўніца «Міжнароднай амністыі» Хізэр Макгіл:

«Сяргей Башарымаў і Антон Сурапін – мы патрабуем вызваленьня абодвух. Аднак вязьнем сумленьня лічыцца той, каго пасадзілі за выражэньне поглядаў ці выкарыстаньне сваіх правоў. Факт разьмяшчэньня здымкаў на вэбсайце – гэта выкарыстаньне свабоды выказваньня. Таму Сурапін – вязень сумленьня, Башарымаў проста рабіў сваю працу як рыэлтар. Яго праца ня мела дачыненьня да свабоды выказваньня. У любым разе мы патрабуем вызваленьня абодвух. Абвінавачаньні, якія яму выстаўленыя, абсурдныя і ня маюць сувязі з тым, што ён зрабіў, таму мы патрабуем яго вызваленьня таксама».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG