«Так, паступіла просьба. Зьбіраем некаторыя даныя, затым будзем вырашаць пытаньне аказаньня прававой дапамогі», — сказаў у чацьвер BNS па тэлефоне генпракурор Дарус Валіс.
8 жніўня беларускі бок зьвярнуўся да Літвы і Швэцыі з просьбай аказаць прававую дапамогу ў расьсьледаваньні справы аб парушэньні беларускай мяжы лёгкаматорным самалётам 4 ліпеня.
Як паведаміў БелаПАН начальнік цэнтра інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандр Антановіч, адпаведныя звароты накіраваны праз Генэральную пракуратуру Беларусі. Паводле слоў Антановіча, беларускія праваахоўныя органы зыходзяць з таго, што ў выніку несанкцыянаванага палёту швэдзкіх падданых былі парушаны правілы выкарыстаньня паветранай прасторы ня толькі Беларусі, але і Швэцыі, Літвы, блёка НАТО.
Аднаматорны самалёт са швэдзкім экіпажам з супрацоўнікаў кампаніі Studio Total з плюшавымі мядзьведзікамі на борце перасек паветраную мяжу Беларусі раніцай 4 ліпеня. Ён правёў у паветранай прасторы краіны прыкладна паўтары гадзіны, скінуўшы над Івянцом і ўскраінай Менску больш як 800 цацак з запіскамі ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі.
З самага пачатку беларускія ваенныя і пагранічнікі катэгарычна абвяргалі факт незаконнага перасячэньня мяжы.
Гісторыя з «плюшавым дэсантам» атрымала шырокі грамадзкі рэзананс і дала падставу сумнявацца ў баегатовасьці ня толькі беларускіх, але і саюзных сродкаў СПА.
31 ліпеня Аляксандр Лукашэнка вызваліў ад пасад старшыню Дзяржаўнага памежнага камітэту Ігара Рачкоўскага і камандуючага Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл генэрал-маёра Дзьмітрыя Пахмелкіна. Падставай для звальненьня стала «неналежнае выкананьне службовых абавязкаў па арганізацыі нацыянальнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь», паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.
Аб няпоўнай службовай адпаведнасьці папярэджаны міністар абароны Юрый Жадобін і начальнік Генштаба Узброеных сіл — першы намесьнік міністра абароны генэрал-маёр Пётр Ціханоўскі. Аб’яўлена вымова дзяржсакратару Савету бясьпекі Леаніду Мальцаву і старшыні КДБ Вадзіму Зайцаву.
Па справе аб «плюшавай бамбардзіроўцы» былі затрыманы 20-гадовы студэнт Інстытута журналістыкі БДУ Антон Сурапін, які першым выклаў на сваім сайце Belarusian News Photos фатаграфіі скінутых швэдамі цацачных мядзьведзяў, і Сяргей Башарымаў, які займаецца здачай кватэр на кароткі тэрмін і ў якога швэды — удзельнікі акцыі маглі ці плянавалі арандаваць жыльлё. Ім выстаўлена абвінавачаньне паводле ч. 6 арт. 16 (пасобніцтва ва ўчыненьні злачынства) і ч. 3 арт. 371 (незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса.