Кожны дзень у жніўні і верасьні на сайце «Свабоды» новы разьдзел кнігі Валера Каліноўскага «Справа Бяляцкага».
Уладзімер Някляеў, паэт і кандыдат у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, 19 сьнежня быў зьбіты да непрытомнасьці ў цэнтры Менску, калі ішоў на Кастрычніцкую плошчу, на акцыю пратэсту апазыцыі.
З чэрапна-мазгавой траўмай ён трапіў у шпіталь хуткай дапамогі. Празь некалькі гадзін быў адтуль выкрадзены супрацоўнікамі спэцслужбаў, арыштаваны паводле абвінавачаньня ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Паэму «Турма» ён пачаў пісаць 25 сьнежня 2010 году ў «Амэрыканцы», унутранай турме КДБ, а скончыў пад хатнім арыштам, пад які яго перавялі 29 студзеня 2011 году.
Асуджаны на два гады зьняволеньня з адтэрміноўкай адбыцьця пакараньня, Някляеў у жніўні 2011 году напісаў хадайніцтва аб вызваленьні Бяляцкага пад ягонае паручальніцтва. Някляеў называе сябе сябрам Алеся:
«Бяляцкага я ведаю з часоў ягонай рамантычнай маладосьці, калі ён быў яшчэ студэнтам Гомельскага ўнівэрсытэту і вучыўся разам з паэтам Анатолем Сысом. Потым быў асьпірантам, у 1980-х — адным з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў „Тутэйшыя“. Алесь — вельмі грунтоўны, сур’ёзны дасьледчык літаратуры і добры літаратар.
Але асноўная дзейнасьць Бяляцкага — менавіта праваабарончая. Я сам сядзеў у турме і ведаю, што гэта такое. Там думаеш перш за ўсё не пра сябе, а пра тое, што робіцца з тваімі блізкімі, з тымі, каго ты любіш. Хто-небудзь клапоціцца пра іх ці не клапоціцца? І калі ты ведаеш, што гэта так, што нехта пра іх клапоціцца — ты не трасесься на допытах, ты не баісься, што з табой будзе, таму што ты ўпэўнены, што ўсё добра будзе з тваімі роднымі, пра іх клапоцяцца. А калі ты ня ведаеш — ты зусім іншы чалавек: ты баісься, ты трасесься, ты ўжо не змагар. Бяляцкі дапамагаў усім тым, хто сядзеў, усім тым, хто быў пад пагрозай арышту, быць змагарамі».
Вечар 24 сьнежня 2011 году, калі каталікі па ўсім сьвеце рыхтаваліся сустрэць першую зорку, Алесь Бяляцкі правёў у камэры нумар 212 Жодзінскае турмы. Як актыўны вернік, адзін з заснавальнікаў Беларускай каталіцкай грамады, думаў пра сьвята і ён, пісаў сябрам, што зьбіраецца выпіць за Каляды і Новы год кубак кіпеню… За некалькі дзён да таго жонка Натальля пабывала на спатканьні зь ім у турме і праз шкло ды краты перамоўнага пакою паведаміла, што спрабуе дамагчыся ягонага спатканьня з бацькам Віктарам Усьцінавічам, безнадзейна хворым на рак лёгкіх 4-й ступені. Размова ішла пра дні і гадзіны, якія засталіся Віктару Ўсьцінавічу.
Бацька Алеся сам напісаў ліст з просьбай аб спатканьні з сынам у суд Першамайскага раёну. Менавіта гэты суд быў упаўнаважаны вырашаць такія пытаньні, бо Алесеў прысуд на той час быў абскарджаны ў гарадзкім судзе і не ўступіў у законную сілу.
19 сьнежня сястра Алеся Вольга і жонка Натальля перадалі старшыні суду Тамары Высоцкай зварот ад паміраючага бацькі. Спачатку ім адмовілі, а потым Натальлі патэлефанавалі і запрасілі ў суд. Судзьдзя Высоцкая дала дазвол з наступнай прыпіскай:
«Разам з тым тлумачым, што вырашэньне ўсіх пытаньняў, зьвязаных з дастаўкай, этапаваньнем абвінавачанага, арганізацыяй бясьпекі ў часе шляху сьледаваньня і спатканьня, адносіцца да кампэтэнцыі СІЗА № 8 гораду Жодзіна».
З гэтым лістом у той жа дзень Натальля паехала ў Жодзінскую турму.
Але начальнік турмы, які вёў прыём, адказаў: «Па гэтым дазволе я ня маю права яго адпускаць. Тут павінна быць указаньне суду на адрас ГУУС Менгарвыканкаму, абласной міліцыі, дазвол на вываз абвінавачанага зь СІЗА. Калі ўсё гэта будзе, то мы адпусьцім. Нам патрэбен новы дакумэнт, і мы можам яго прыняць нават факсам».
20 сьнежня Натальля зноў прыйшла да Высоцкай і падала яшчэ адну заяву аб спатканьні Алеся з бацькам, ужо ад свайго імя, ды папрасіла яе гэтым разам «даць указаньні ўсім службам». Судзьдзя напісала новы дазвол.
«Пры гэтым яна мне сказала: майце на ўвазе, тое, што я даю гэты дазвол, гэта я зрабіла вам крок насустрач, гэта мой добры жэст. А ў што вы ўсё гэта пераўтвараеце? Гэта вам ня ЖЭС, што вы прыходзіце сюды і пішаце свае заявы», — кажа Натальля.
Але новы ліст старшыні суду быў толькі дапаўненьнем да ранейшага дазволу, у якім яна напісала:
«Суд лічыць магчымым ажыцьцявіць прадстаўленьне спатканьня, у тым ліку з канваіраваньнем абвінавачанага да месца спатканьня за межы СІЗА нумар 8 пры ўмове арганізацыі бясьпекі ў часе шляху сьледаваньня і спатканьня».
Гэты дакумэнт таксама не даваў указаньняў «усім службам». З гэтым лістом Натальля паехала ў гарадзкую ўправу міліцыі Менску, канвойную службу, Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў…
«Але ўсё бяз сэнсу, увесь тыдзень я бегала па гэтых службах. У чацьвер зноў прыйшла ў суд, прынесла паперу з адмовай Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў. Чакала паўтары гадзіны, але Высоцкая мяне не прыняла, выйшла яе сакратарка і сказала: „Для вас судзьдзя Высоцкая зрабіць нічога ня можа“».
У суботу 24 сьнежня, не дачакаўшыся сына, Віктар Усьцінавіч памёр. На 83-м годзе жыцьця.
Папярэднія разьдзелы:
Мужнасьць Алеся Бяляцкага
І. Клетка
ІІ. Суд на Дзяды
ІІІ. Права на мову
IV. Судзьдзя «Не»
V. Дзіўны зварот пракурора
VI. Сола адваката
VII. Абвінавачаньне і допыт
VIII. Віза ў суд
Ноч на роздум. Турма
«Бяляцкага я ведаю з часоў ягонай рамантычнай маладосьці, калі ён быў яшчэ студэнтам Гомельскага ўнівэрсытэту і вучыўся разам з паэтам Анатолем Сысом. Потым быў асьпірантам, у 1980-х — адным з заснавальнікаў таварыства маладых літаратараў „Тутэйшыя“. Алесь — вельмі грунтоўны, сур’ёзны дасьледчык літаратуры і добры літаратар.
Але асноўная дзейнасьць Бяляцкага — менавіта праваабарончая. Я сам сядзеў у турме і ведаю, што гэта такое. Там думаеш перш за ўсё не пра сябе, а пра тое, што робіцца з тваімі блізкімі, з тымі, каго ты любіш. Хто-небудзь клапоціцца пра іх ці не клапоціцца? І калі ты ведаеш, што гэта так, што нехта пра іх клапоціцца — ты не трасесься на допытах, ты не баісься, што з табой будзе, таму што ты ўпэўнены, што ўсё добра будзе з тваімі роднымі, пра іх клапоцяцца. А калі ты ня ведаеш — ты зусім іншы чалавек: ты баісься, ты трасесься, ты ўжо не змагар. Бяляцкі дапамагаў усім тым, хто сядзеў, усім тым, хто быў пад пагрозай арышту, быць змагарамі».
Самыя сумныя Каляды
Вечар 24 сьнежня 2011 году, калі каталікі па ўсім сьвеце рыхтаваліся сустрэць першую зорку, Алесь Бяляцкі правёў у камэры нумар 212 Жодзінскае турмы. Як актыўны вернік, адзін з заснавальнікаў Беларускай каталіцкай грамады, думаў пра сьвята і ён, пісаў сябрам, што зьбіраецца выпіць за Каляды і Новы год кубак кіпеню… За некалькі дзён да таго жонка Натальля пабывала на спатканьні зь ім у турме і праз шкло ды краты перамоўнага пакою паведаміла, што спрабуе дамагчыся ягонага спатканьня з бацькам Віктарам Усьцінавічам, безнадзейна хворым на рак лёгкіх 4-й ступені. Размова ішла пра дні і гадзіны, якія засталіся Віктару Ўсьцінавічу.
Бацька Алеся сам напісаў ліст з просьбай аб спатканьні з сынам у суд Першамайскага раёну. Менавіта гэты суд быў упаўнаважаны вырашаць такія пытаньні, бо Алесеў прысуд на той час быў абскарджаны ў гарадзкім судзе і не ўступіў у законную сілу.
«Разам з тым тлумачым, што вырашэньне ўсіх пытаньняў, зьвязаных з дастаўкай, этапаваньнем абвінавачанага, арганізацыяй бясьпекі ў часе шляху сьледаваньня і спатканьня, адносіцца да кампэтэнцыі СІЗА № 8 гораду Жодзіна».
З гэтым лістом у той жа дзень Натальля паехала ў Жодзінскую турму.
Але начальнік турмы, які вёў прыём, адказаў: «Па гэтым дазволе я ня маю права яго адпускаць. Тут павінна быць указаньне суду на адрас ГУУС Менгарвыканкаму, абласной міліцыі, дазвол на вываз абвінавачанага зь СІЗА. Калі ўсё гэта будзе, то мы адпусьцім. Нам патрэбен новы дакумэнт, і мы можам яго прыняць нават факсам».
20 сьнежня Натальля зноў прыйшла да Высоцкай і падала яшчэ адну заяву аб спатканьні Алеся з бацькам, ужо ад свайго імя, ды папрасіла яе гэтым разам «даць указаньні ўсім службам». Судзьдзя напісала новы дазвол.
«Пры гэтым яна мне сказала: майце на ўвазе, тое, што я даю гэты дазвол, гэта я зрабіла вам крок насустрач, гэта мой добры жэст. А ў што вы ўсё гэта пераўтвараеце? Гэта вам ня ЖЭС, што вы прыходзіце сюды і пішаце свае заявы», — кажа Натальля.
Гэта вам ня ЖЭС, што вы прыходзіце сюды і пішаце свае заявы
Але новы ліст старшыні суду быў толькі дапаўненьнем да ранейшага дазволу, у якім яна напісала:
«Суд лічыць магчымым ажыцьцявіць прадстаўленьне спатканьня, у тым ліку з канваіраваньнем абвінавачанага да месца спатканьня за межы СІЗА нумар 8 пры ўмове арганізацыі бясьпекі ў часе шляху сьледаваньня і спатканьня».
Гэты дакумэнт таксама не даваў указаньняў «усім службам». З гэтым лістом Натальля паехала ў гарадзкую ўправу міліцыі Менску, канвойную службу, Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў…
«Але ўсё бяз сэнсу, увесь тыдзень я бегала па гэтых службах. У чацьвер зноў прыйшла ў суд, прынесла паперу з адмовай Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў. Чакала паўтары гадзіны, але Высоцкая мяне не прыняла, выйшла яе сакратарка і сказала: „Для вас судзьдзя Высоцкая зрабіць нічога ня можа“».
У суботу 24 сьнежня, не дачакаўшыся сына, Віктар Усьцінавіч памёр. На 83-м годзе жыцьця.
Турмы Бяляцкага
Фотаздымкі аўтара, Уладзімера Грыдзіна і Аляксея Лапіцкага
Папярэднія разьдзелы:
Мужнасьць Алеся Бяляцкага
І. Клетка
ІІ. Суд на Дзяды
ІІІ. Права на мову
IV. Судзьдзя «Не»
V. Дзіўны зварот пракурора
VI. Сола адваката
VII. Абвінавачаньне і допыт
VIII. Віза ў суд