Судзьдзя Іна Кохава пастанавіла, што актывістку кампаніі «Наш дом» Яніну Лясьнеўскую нельга прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці, бо скончыўся прадугледжаны заканадаўствам тэрмін даўнасьці.
Супрацоўнікі аршанскага гарадзкога аддзелу ўнутраных спраў ініцыявалі судовы пазоў да Лясьнеўскай паводле падзеяў, якія мелі месца амаль паўгода таму. А да адміністрацыйнай адказнасьці чалавека можна прыцягнуць толькі на працягу двух месяцаў.
У лютым у Лясьнеўскай правялі ператрус і знайшлі адзін асобнік размалёўкі «Мой тата міліцыянт. Што ён робіць на працы?» Гэтыя размалёўкі выпусьціла кампанія «Наш дом» у межах праекту па абароне жанчын ад міліцэйскага гвалту падчас затрыманьняў.
Актывістку абвінавацілі ў распаўсюдзе друкаванай прадукцыі, якую Рэспубліканская экспэртная камісія прызнала накіраванай на прапаганду гвалту і жорсткасьці. Маўляў, выявы размалёўкі могуць стымуляваць асобаў, якія маюць садысцкія схільнасьці, да паступленьня на службу ў міліцыю, а таксама падштурхоўваць грамадзянаў да пазапраўнага ўзьдзеяньня на супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Праваабаронца Павал Левінаў, які быў на судзе, тлумачыць сытуацыю так:
«Калі рабіць высновы пра тое, што размалёўкі стымулююць да паступленьня ў міліцыю асобаў з пэўнымі схільнасьцямі, то гэта аўтаматычна цягне за сабой прызнаньне таго, што міліцыя паводзіць сябе менавіта так — з гвалтам і жорсткасьцю. Судзьдзя скасавала судовую справу, але гэтае рашэньне яшчэ могуць аспрэчыць у абласным судзе супрацоўнікі Аршанскага ГАУС, якія два тыдні таму затрымлівалі Яну Лясьнеўскую».
Актывістку затрымалі ў Віцебску 12 ліпеня. Яна прыехала ў абласны цэнтар па асабістых справах. І толькі тады яе пазнаёмілі з пратаколам пра адміністрацыйнае парушэньне — за тую адзіную размалёўку, якую канфіскавалі яшчэ ў лютым.
Яніна абвяргае абвінавачаньне ў распаўсюдзе друкаванай прадукцыі:
«Гэта была адзіная размалёўка, да таго ж з маімі ўласнымі пазнакамі. Так што пад нейкі распаўсюд яна ніяк не падпадала. Але суд, скасаваўшы справу праз тое, што выйшаў час для пакараньня, ня зьняў зь мяне гэтае абвінавачаньне. Верагодна, што я падам з гэтай нагоды скаргу, бо лічу сябе не вінаватай».