Цягам двух дзён — 25 і 26 ліпеня — адвакат ня змог сустрэцца з фатографам Антонам Сурапіным, які ўтрымліваецца ў сьледчым ізалятары КДБ.
Паводле маці Сурапіна спадарыні Алены, для адвакатаў у СІЗА вялікая чарга, не хапае памяшканьняў для сустрэч з тымі, хто знаходзіцца пад сьледзтвам. Чарговую спробу сустрэцца з Антонам адвакат зробіць 27 ліпеня. Ці прад’яўлена яму афіцыйнае абвінавачваньне, бацькам да гэтага часу не вядома, паведамляе
БелаПАН.
Сурапін быў затрыманы КДБ 13 ліпеня па справе аб незаконным перасячэньні мяжы швэдзкім лёгкаматорным самалётам раніцай 4 ліпеня. Над Івянцом і Менскам былі скінутыя сотні плюшавых мядзьведзікаў. Адказнасьць за акцыю ўзялі на сябе прадстаўнікі швэдзкай піяр-кампаніі Studio Total. Такім чынам яны хацелі падтрымаць свабоду слова ў Беларусі.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, абвінавачаньні прад’яўлены 20-гадоваму студэнту Інстытута журналістыкі БДУ Антону Сурапіну, які першым выклаў на сваім сайце Belarusian News Photos фатаздымкі ськінутых швэдамі цацачных мядзьведзікаў, і Сяргею Башарымаву, які займаецца здачай кватэр на кароткі тэрмін і у якога швэды — удзельнікі акцыі маглі або плянавалі здымаць жыльлё.
Беларускія вайскоўцы і памежнікі адмаўлялі факт незаконнага перасячэньня мяжы замежным самалётам.
І толькі 26 ліпеня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прызнаў факт «незаконнага ўварваньня» 4 ліпеня ў паветраную прастору краіны замежнага лёгкаматорнага самалёта, заявіўшы, што службовыя асобы, якія не спынілі дадзеную акцыю, павінны панесьці пакараньне.