Зь Пятром Басейкам, кіраўніком ініцыятыўнай групы незалежнага вылучэнца на дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў з райцэнтру Хоцімск Валера Каранкевіча, мясцовы жылкамгас не жадае болей працягваць працоўных адносінаў.
Пра гэта актывісту афіцыйна паведаміла адміністрацыя прадпрыемства.
Пётра Басейка ў жылкамгасе працуе вартаўніком. Звальненьне актывіст зьвязвае з тым, што ён удзельнічае ў камандзе незалежнага прэтэндэнта на дэпутацтва:
«У мяне канфлікт вялікі з кіраўніцтвам, які завязаны на палітычных матывах. Я выйшаў з адпачынку, і тут даведаўся, што колькасьць вартаўнікоў зьменшылі: з чатырох да трох. Так мы працавалі адзінаццаць дзён. Я ня меў дастаткова часу для адпачынку, які зьбіраўся прысьвяціць выбарам. Я напісаў дакладную начальству, каб далі чацьвёртага чалавека, бо парушаецца працоўнае заканадаўства. У выніку мне далі паперу, у якой паведамілі, што празь месяц са мной будуць спыненыя працоўныя адносіны. Гэтым яны мяне палохалі даўно, а мой удзел у выбарах іх канчаткова „дабіў“. Я начальству ўжо сказаў, што са звальненьнем не згаджаюся й буду зь імі судзіцца».
У адміністрацыі жылкамгасу прызнаюць факт таго, што Басейку звальняюць. Палітычную ж матывацыю звальненьня адмаўляюць:
«24 жніўня сканчаецца тэрмін дзеяньня працоўнага кантракту з гэтым работнікам, і мы яго афіцыйна папярэдзілі, што кантракт зь ім падоўжаны ня будзе. Калі яшчэ болей сказаць, то месяц таму адбыўся крадзеж акумулятарных батарэй з трактара „Беларусь“ на дзяжурстве Пятра Басейкі. Раённы аддзел міліцыі займаецца гэтай справай», — заявіў прадстаўнік адміністрацыі жылкамгасу.
Ініцыятыўную групу Валера Каранкевіча зарэгістравалі з другога разу. Першая спроба скончылася тым, што шасьцёра сяброў групы зьвярнуліся ў Крычаўскую акруговую камісію з заявамі аб выхадзе зь яе. Аргумэнтавалі гэта тым, што іх уключылі ў склад групы бязь іхнай згоды. Валер Каранкевіч заяўляе, што заявы былі напісаны пад ціскам. Праблемы з рэгістрацыяй групы і звальненьне Пятра Басейкі Каранкевіч тлумачыць наступным чынам:
«Мы ўладу данялі. Мы правялі багата акцыяў у Хоцімску. Усё рабілі законна, таму яны не маглі да нас падкапацца. Пачалі запалохваць калі ня тых, хто непасрэдна задзейнічаны, то сваякоў, родзічаў. Імкнуцца нас ізаляваць ад грамадзтва. Зрабіць з нас ізгояў, якія супрацьпастаўляюць сябе грамадзтву. Робіцца ўсё, каб нас зь людзьмі пасварыць».
Валер Каранкевіч — сябра партыі БНФ. У выбарах у Палату прадстаўнікоў удзельнічае як вылучэнец ад грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду». Канкурэнт у Валера Каранкевіча па Крычаўскай выбарчай акрузе № 83 — першы намесьнік старшыні аблвыканкаму Ўладзімер Краўцоў.