Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ярмошынай «прыемная падзея»


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

Зарэгістраваныя першыя назіральнікі на выбарах. Расейскія.

Старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына 25 ліпеня ў Менску ўручыла пасьведчаньне № 1 міжнароднага назіральніка на чале місіі СНД Сяргею Лебедзеву.

Па словах Ярмошынай, «пачатак працы місіі СНД зьяўляецца для нас прыемнай падзеяй, мы гэтую місію заўсёды прымаем як сяброў і добразычлівых крытыкаў. Ніякіх праблемаў па кантактах паміж намі і місіяй не было і няма».

У сваю чаргу, Лебедзеў выказаў упэўненасьць, што «ўсе дзьверы для назіральнікаў СНД будуць адчыненыя і ніводзін куток не застанецца схаваным».

«Галоўнае ў працы нашай місіі — бесстароннасьць, аб’ектыўнасьць, неўмяшаньне ва ўнутраныя справы краіны», — падкрэсьліў ён.

Лебедзеў паведаміў, што місія доўгатэрміновых назіральнікаў, у якую ўвойдзе 35 чалавек, пачне працу ўжо сёньня.

«Мы вельмі спадзяемся на цесныя кантакты з усімі структурамі ўлады. Выбары ў Беларусі важныя ня толькі для народу гэтай краіны, але і ў цэлым для Садружнасьці. Бо стабільнасьць, стабільная ўлада, годныя выбраньнікі ў парлямэнце і на прэзыдэнцкай пасадзе для нас вельмі важныя» , — заявіў Лебедзеў, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG