Алесь Бяляцкі ведае пра прысуджэньне яму прэміі Пэтры Кэлі нямецкага фонду імя Генрыха Бёля. Мэдычную бандэроль для Эдуарда Лобава ў маці не прынялі. Родныя Мікалая Аўтуховіча на амністыю не спадзяюцца.
Алесь Бяляцкі ў чацьвер раніцай патэлефанаваў жонцы Натальлі Пінчук. Размаўлялі яны каля 5 хвілін, распавяла спадарыня Натальля:
«Я ў яго запытала, ці атрымаў ён маё паведамленьне наконт прэміі Пэтры Кэлі, якую прысудзіў нямецкі фонд імя Генрыха Бёля. Ён сказаў, што атрымаў, вельмі ўдзячны. Алесь асабліва не расказвае пра ўмовы ўтрыманьня. Адзінае, расказаў, чым займаецца на працы — упакоўкай, адразаньнем, складзіраваньнем рэчаў. Нічога канкрэтнага ён, на жаль, не паведамляе. Пытаюся, як здароўе — адказвае, што нармальна. Я думаю, няма такога асаблівага зьместу ў нашых размовах, таму што ўсё гэта, верагодна, пад узмоцненым кантролем».
Яшчэ Алесь Бяляцкі паведаміў, што напісаў наглядную скаргу ў апошнюю інстанцыю — у Вярхоўны суд, на імя намесьніка старшыні Валера Калінковіча.
Маці Эдуарда Лобава спадарыня Марына зьезьдзіла разам з адвакатам у Івацэвіцкую калёнію. Адвакат сустрэўся з Эдуардам, яму пацьвердзілі, што палітвязень прызнаны злосным парушальнікам рэжыму, распавяла спадарыня Марына:
«Але гутарка ня вельмі атрымалася, таму што побач сядзеў нампаліт калёніі і гаварыць фактычна ня даў, камэнтаваў усю размову. Напэўна, адміністрацыя баялася, каб штосьці лішняе не сказаў. Пасьля размовы нампаліт спытаўся ў адваката, чаму ён не падпісвае прашэньне аб памілаваньні — маўляў, «ужо паўгода мог бы быць на волі, каб падпісаў».
Маці Лобава дамагалася, каб у Івацэвіцкай калёніі ў яе прынялі мэдычную перадачу — плёмбы для лячэньня зубоў і вітаміны:
«Набор для плямбаваньня зубоў у мяне катэгарычна адмовіліся ўзяць, аргумэнтуючы тым, што ў іх яны ёсьць. Хоць калі Эдзік хадзіў да стаматоляга і прасіў заплямбаваць яму зуб, казалі, што іх няма. Зараз у яго ўжо дзьве плёмбы выпалі. Паабяцалі заплямбаваць самі, але сказалі, што ня так хутка, бо да стаматоляга яшчэ і вялікая чарга».
Вітаміны для Лобава ў маці прыняць таксама адмовіліся — маўляў, «няма паказаньняў». Яшчэ кіраўніцтва калёніі пацьвердзіла, што Эдуард Лобаў лічыцца злосным парушальнікам рэжыму.
Марына Адамовіч, жонка Мікалая Статкевіча, які адбывае 6-гадовае пакараньне ў магілёўскай крытай турме, па-ранейшаму дамагаецца адказаў на свае скаргі:
«Працягваюцца разборкі па неатрыманай карэспандэнцыі. Я адказы атрымліваю на свае скаргі ў стылі «казнить нельзя помиловать». Такі талент эпісталярны ў нашых чыноўнікаў зьявіўся, што зразумець зь іх адказаў нічога нельга. Зараз, пасьля апошняй правакацыі, вельмі грубай, лісты пайшлі рэгулярна. Днямі атрымала два лісты. Мікола напісаў, што начальнік калёніі заявіў, што толькі ён вырашае, каму з кім сядзець. Піша таксама, маўляў, „я так разумею, што начальнік вырашае, каму быць здаровым, а каму — ВІЧ-інфікаваным“».
Паводле інфармацыі Марыны Адамовіч, да Міколы Статкевіча ў камэру падсаджвалі ВІЧ-інфікаванага зьняволенага.
Лісты ад Мікалая Аўтуховіча з гарадзенскай турмы № 1 зараз ідуць рэгулярна, кажа ягоная жонка спадарыня Алена:
«Настрой нармальны, бадзёры, як і павінен быць у турме. Ён аптыміст па натуры. Мне, прынамсі, піша, што ўсё ў яго добра. У камэры яны зараз удвох».
Карэспандэнтка: «А спадзяваньні на амністыю ў вас ёсьць?»
«Ды не. Пад амністыю наўрад ці ён трапіць».
Такім чынам, ні ў кога з палітзьняволеных няма спадзеву на амністыю. Ёсьць інфармацыя, што прашэньне аб памілаваньні з 13 палітвязьняў напісаў толькі Павал Сырамалотаў.

Ужо паўгода мог бы быць на волі, каб падпісаў.

Настрой нармальны, бадзёры, як і павінен быць у турме.