Пленарнае паседжаньне 29 чэрвеня стала фактычна апошнім для дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня. І хоць згодна з Канстытуцыяй яны яшчэ зьбяруцца разам 2 кастрычніка, каб прыняць праект бюджэту краіны на наступны год, іхную кадэнцыю можна лічыць скончанай. 23 верасьня адбудуцца парлямэнцкія выбары, паводле вынікаў якіх пачне працаваць Палата прадстаўнікоў новага, пятага, скліканьня.
Многія дэпутаты, тэрмін паўнамоцтваў якіх сканчаецца, шукаюць новыя месцы працы. Зь цяперашняга дэпутацкага корпусу шэсьць чалавек ужо уладкаваліся. Міхаіл Русы — віцэ-прэм’ер, Сяргей Маскевіч — міністар адукацыі, Валеры Іваноў — ачольвае «Беларуськалій», Генадзь Давыдзька — Нацыянальную тэлерадыёкампанію, Ігар Карпенка стаў намесьнікам старшыні менскага гарвыканкаму, Сяргей Сямашка пачаў працаваць у Міністэрстве энэргетыкі.
Шэсьць чалавек — гэта мала, лічыць Сяргей Скрабец, які быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў другога скліканьня: «У нас шмат хто знайшоў цёплыя месцы. Але шмат хто застаўся і бяз працы. Усе — камэрсанты. Напрыклад, Кірыл Халопік вымушаны быў зьехаць у Маскву. Скутаў, Дылеўскі і я — селі за краты. Карацей, усе, хто ўваходзіў у дэпутацкую групу „Рэспубліка“, засталіся бяз працы».
У цяперашняй палаце падобнай фронды няма. Таму дэпутаты спадзяюцца альбо знайсьці месца ў выканаўчых структурах, альбо працягнуць працу ў палаце. У прыватных размовах на ўмовах ананімнасьці яны прызнаюцца: «Як вырашаць у прэзыдэнцкай адміністрацыі, так і будзе». Можна толькі прагназаваць, што ў новым складзе ўжо ня будзе Тацьцяны Голубевай, Віктара Гумінскага, Уладзімера Здановіча, Міхаіла Орды, якія працавалі аж тры кадэнцыі запар.
Усе дэпутаты, з кім давялося размаўляць апошнім часам, называюць сябе людзьмі сярэдняга дастатку. На просьбу назваць заробак кажуць пра шэсьць-сем мільёнаў рублёў на месяц. Адзін з дэпутатаў прызнаўся: заўважыў, што калегі пачалі насіць «ссабойкі». І не таму, што сквапныя людзі, а цяжкавата стала з грашыма. Пытаюся, ці павялічылі ім заробак, як некаторым іншым дзяржслужачым? Адказваюць чамусьці так: яшчэ ня ведаю.
Месцаў для адпачынку ў цяперашніх дэпутатаў, паводле іхніх адказаў, тры — Турцыя, санаторыі ў Расеі і Беларусі, лецішча.
Палітычны аглядальнік Паўлюк Быкоўскі, які асьвятляе працу Палаты прадстаўнікоў, кажа, што дэпутаты чацьвёртага скліканьня з уласнай ініцыятывы распрацавалі ўсяго некалькі законаў:
«І гэта паказвае на маленькае імкненьне дэпутатаў увогуле рабіць нешта са сваёй ініцыятывы. А што тычыцца актыўнасьці дэпутатаў з законапраектамі, якія паступаюць ад ураду і прэзыдэнта, то пра жаданьне нешта ў іх зьмяніць дэпутаты, як правіла, гавораць на пасяджэньнях камісій, часам у Авальнай залі. Але потым вельмі мала зь іхніх прапановаў улічваецца. І атрымліваецца нешта кшталту буры ў шклянцы вады.
Таму можна сказаць, што як паўнавартасны парлямэнт, у якім ёсьць палітычныя дыскусіі, спрэчкі, выбар шляху і г.д., Палата прадстаўнікоў гэтага скліканьня ў такім выглядзе сябе не праяўляе».
Палата прадстаўнікоў чацьвёртага скліканьня паставіла своеасаблівы рэкорд — упершыню за многія гады цягам усёй кадэнцыі не памёр ніводзін дэпутат. У Вярхоўным Савеце 12 скліканьня, куды ўваходзілі 30 дэпутатаў ад арганізацыяў вэтэранаў, сьмерці бывалі, згадвае тагачасны парлямэнтар Пётра Садоўскі:
«У нас памірала шмат. А наагул з нашага скліканьня ўжо памерла, мабыць, чалавек за 70».