Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет» вызначыцца, якім чынам будзе вылучаць кандыдатаў у Палату прадстаўнікоў на пленуме Цэнтральнага камітэту 1 ліпеня.
З датай зьезду партыя пакуль ня вызначылася, гэта таксама будзе вырашана на пленуме, дзе будзе адбывацца вылучэньне сяброў у акружныя выбарчыя камісіі.
Пакуль пазыцыя партыі не зьмянілася, «Справядлівы сьвет» будзе ўдзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў, заявіў лідэр партыі Сяргей Калякін: «Мы зыходзім з таго, што выбараў у краіне няма, але кампанія адбудзецца, незалежна ад таго, як мы да яе ставімся. І таму трэба яе выкарыстоўваць у інтарэсах дэмакратычнай часткі грамадзтва. І мы выбралі стратэгію ўдзелу ў ёй да канца. І ў нас ёсьць адказы на гэтыя пытаньні ў тым ліку і адказы людзям, якія абралі іншую тактыку Яны — ня нашы праціўнікі, мы разам саюзьнікі ў барацьбе з той сытуацыяй, якая склалася. Але мы па-рознаму бачым магчымасьць эфэктыўна выкарыстоўваць кампанію ў мэтах дэмакратызацыі грамадзтва».
Сам Сяргей Калякін ня верыць, што хтосьці з дэмакратычных кандыдатаў трапіць у парлямэнт. Але, на яго думку, «самае галоўнае на выбарах будзе адбывацца не ў пратаколах, якія будуць фальшаваць, а ў галовах людзей. Неабходна стварыць крытычную масу людзей, якая б дазволіла зьмяніць сытуацыю у краіне».